Перайсьці да зьместу

Ханой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ханой
Населены пункт
Герб
Краіна Віетнам
Дата заснаваньня 1010
Горад з 1010
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Trần Sỹ Thanh[d]
Геаграфія
Плошча 3346,26 км²
Вышыня НУМ 16 м
Часавы пас
Каардынаты 21°02′ пн. ш. 105°51′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 7 587 800 чал. (2015)
Афіцыйная мова віетнамская мова
Этнахаронімы Hanoians, Hanoïen[1] і Hanoïenne[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 242, 243, 244, 245, 246, 247 і 248
Паштовы індэкс 10000–10999[2][3], 11000–11999[2][3], 12000–12999[2][3], 13000–13999[2][3] і 14000–14999[2][3]
Сайт www.hanoi.gov.vn
Ханой на мапе Віетнаму
Ханой
Ханой
Ханой

Хано́й (па-віетнамску: Hà Nội, даслоўна «горад паміж рэкамі») — сталіца Віетнаму, другі па значэньні прамысловы цэнтар краіны (пасьля Хашыміну). З 1887 па 1946 год — сталіца Францускага Індакітаю. Разьмешчаны на беразе ракі Чырвонай (Хонгха).

1 жніўня 2008 году плошча Ханоя павялічылася больш чым у тры разы, бо да гораду быў далучаны шэраг прылеглых правінцыяў і раёнаў. Цяпер сталіца Віетнаму мае агульную плошчу каля 3,3 тысячы квадратных кілямэтраў, колькасьць насельніцтва больш за 6,2 мільёну чалавек. Ханой увайшоў у лік 17 найбуйнейшых па плошчы гарадоў сьвету.

Клімат гораду тыповы для паўночнага Віетнаму: сьпякотнае і вільготнае лета з частымі дажджамі, адносна прахалодныя і сухія зімы.

Гісторыя гораду пачынаецца з 1010 году, калі імпэратар Лі Тхай То загадаў узьвесьці горад у навакольлях крэпасьці Дайла і перанесьці сюды сталіцу дзяржавы Дайкавіет. Новы горад атрымаў назоў «Тханглонг» (па-віетнамску: Thăng Long) — «Цмок, які ўзьлятае». Назоў «Ханой» стаў выкарыстоўвацца з 1831 году па ўказе імпэратара Мінь Манга.

Буйны прамысловы цэнтар (машынабудаўнічая, хімічная, лёгкая прамысловасьць). У 1961—1962 гадах генэральны плян Ханою распрацоўваўся пад кіраўніцтвам савецкага архітэктара Ігара Алфёрава.

Па паведамленьні амэрыканскага часопіса для вандроўцаў Travel & Leisure, у 2006 годзе Ханой увайшоў у сьпіс дзесяці самых прывабных для замежных турыстаў гарадоў Азіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ханойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. 1 2 3 4 5 http://postcode.vn/
  3. 1 2 3 4 5 https://mabuuchinh.vn/