Мале
| Мале | |
| Населены пункт | |
| Краіна | |
|---|---|
| Дата заснаваньня | V стагодзьдзе |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Кіраўнік адміністрацыі | Адам Азім[d] |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 2 м |
| Часавы пас | UTC+5 |
| Каардынаты | 4°10′31″ пн. ш. 73°30′32″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Афіцыйная мова | дывехі[d] |
| Этнахаронімы | Maléenne[2] і Maléen[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 331, 332, 333, 334 |
| Паштовы індэкс | 20002–20003 |
| Сайт | malecity.gov.mv/en (анг.) |
| Мале на мапе Мальдыўскіх астравоў Мале | |
Мале́ (па-мальдыўску: މާލެ) — сталіца і найбуйнейшы горад Мальдыўскіх астравоў. Насельніцтва складае 211 908 чалавек у 2022 годзе[3] ў межах адміністрацыйнай зоны і сумежнай геаграфічнай зоны ў 8,30 км², што робіць места адным з самых густанаселеных гарадоў у сьвеце[4][5]. Мале геаграфічна месьціцца на паўднёвай ускраіне атолу Паўночны Мале[6]. Адміністрацыйна горад складаецца з цэнтральнага вострава, вострава з аэрапортам і пяці іншых астравоў, якімі кіруе гарадзкая рада Мале. Традыцыйна гэта быў Каралеўскі востраў, адкуль кіравалі старажытныя каралеўскія дынастыі і дзе стаяў палац. У той час горад менаваўся як Магал[7]. Раней гэта быў горад-мур, аточаны ўмацаваньнямі і брамамі. Каралеўскі палац Гандувару быў зьнішчаны разам з маляўнічымі крэпасьцямі і бастыёнамі ў час рэканструкцыі места за часам панаваньня прэзыдэнта Ібрагіма Насіра па скасаваньні манархіі ў 1968 годзе. Тым ня менш, некаторыя будынкі ўсё ж такі захаваліся, у прыватнасьці, пятнічны мячэт. За апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў востраў значна пашырыўся памерамі дзякуючы мэліярацыі. Цягам многіх гадоў Мале быў цэнтрам палітычных пратэстаў і знакавых падзеяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ «Census Results Summary». Maldives Bureau of Statistics.
- ↑ «The population density of Malé». Ministry of Environment, Climate Change and Technology.
- ↑ Zahir, Maeed M. «Population explosion; a major environmental issue in Male'». ECOCARE Maldives.
- ↑ «Silver Marlin, Maldives — About Maldives». Silver Marlin.
- ↑ Mohamed, Naseema. «Names of Maldives». National Centre for Linguistic and Historical Research.