Нью-Дэлі
| Нью-Дэлі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1911[2] |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 216 ± 1 м[3] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 28°36′50″ пн. ш. 77°12′32″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Афіцыйная мова | гіндзі, панджабі[d] і урду |
| Этнахаронімы | New Delhiër[5], Nov-Delhiano, New-delhien[6], New-delhienne[6], نو دهلوی, Newdelhijčan і Newdelhijčanka |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +91-11 |
| Паштовы індэкс | 110001[7] |
| Нумарны знак | DL-0? |
| Сайт | ndmc.gov.in (анг.) |
| Нью-Дэлі на мапе Індыі Нью-Дэлі | |
Нью-Дэ́лі, Новае Дэлі (гіндзі: नई दिल्ली; пэнджабі: ਨਵੀਂ ਦਿੱਲੀ, па-ангельску: New Delhi) — афіцыйная сталіца Індыі, зьяўляецца раёнам гораду Дэлі. Мае статус нацыянальнай сталічнай тэрыторыі (national capital territory). Нягледзячы на тое, што афіцыйна Нью-Дэлі зьяўляецца асобным горадам, на практыцы, ён мае агульную інфраструктуру з Дэлі і зьяўляецца адным зь яго прыгарадаў. Насельніцтва налічвае каля 320 тыс. чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У старажытнасьці старая частка гораду была вядомая пад назвай Індрапрашта. У І тысячагодзьдзі н. э. горад быў сталіцай невялікай дзяржавы. У ХІІ стагодзьдзі Дэлі быў заваяваны мусульманамі і з 1206 году стаў сталіцай Дэлійскага султанату. З ХІV стагодзьдзя Дэлі быў заваяваны тымурыдамі. У 1526—1739 гадах горад быў сталіцай Вялікіх Маголаў. З 1803 году Дэлі перайшоў пад уладу брытанцаў. У 1912 годзе брытанцы перанесьлі сталіцу Індыі з Калькуты ў Нью-Дэлі, а з 1947 году стаў сталіцай незалежнай Індыі.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нью-Дэлі разьмяшчаецца ў паўночнай частцы Індыі ў Інда-Ганскай раўніне. Горад знаходзіцца ў сэйсьмічна актыўнай зоне.
Клімат гораду рэзка кантынэнтальны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад 40 °C летам да 4 °C зімой. Лета цягнецца большую частку году, з красавіка да кастрычніка з сэзонам мусонаў ў ліпені-жніўні. Зіма пачынаецца ў лістападзе і самая халодная яе частка прыходзіцца на студзень. Сярэдняя гадавая тэмпэратура дасягае 25 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае прыкладна 700 мм, большасьць якіх выпадае ў пэрыяд мусонаў (ліпень-жнівень).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва Нью-Дэлі складае каля 320 тыс. чалавек, агульная колькасьць насельніцтва Дэлі складае каля 14,1 млн чалавек, што робіць гэты горад другім, пасьля Мумбаі, па колькасьці насельніцтва горадам Індыі.
82% насельніцтва Дэлі зьяўляюцца індуістамі, 11,7% — мусульмане, 4% — сітхі, 1,1% — джайністы, 0,9% — хрысьціяне.
Асноўнай мовай зьяўляецца гіндзі, але часта ўжываецца ангельская мова, пэнджабі і урду.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У цэнтры Нью-Дэлі знаходзіцца Раджыў-Чоўк (адзін з найбуйнейшых камэрцыйных і фінансавых цэнтраў Індыі). Увогуле Дэлі зьяўляецца асноўным камэрцыйным цэнтрам Паўднёвай Азіі (унутраны прадукт гораду складае каля 830,85 млрд рупіяў).
Асноўнымі працадаўцамі ў Нью-Дэлі зьяўляецца ўрад і розныя ўрадавыя ўстановы. Але таксама тут знаходзяцца прадстаўніцтвы буйных транснацыянальнык карпарацыяў, якія працуюць у сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў, тэлекамунікацыяў, банкаўскай справы, турызму.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 New Delhi // New Delhi National Capital, India (анг.)
- ↑ The making of New Delhi
- ↑ Geographic coordinates of New Delhi, India
- ↑ 2011 census of India
- ↑ https://onzetaal.nl/taaladvies/advies/new-yorker-new-yorker-newyorker
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ List of Pin Codes (Postal Code) of Delhi — Дэлі.