Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі

2019 год
Абрэвіятура ІБВІ
Папярэднік Лябараторыя біяфізыкі і ізатопаў АН БССР
Дата ўтварэньня 4 студзеня 1973 (50 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка вузных лекаў
Штаб-кватэра Першамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 27[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°54′57″ пн. ш. 27°36′12″ у. д. / 53.91583° пн. ш. 27.60333° у. д. / 53.91583; 27.60333Каардынаты: 53°54′57″ пн. ш. 27°36′12″ у. д. / 53.91583° пн. ш. 27.60333° у. д. / 53.91583; 27.60333
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Андрэй Ганчароў
Намесьніца па навуковай працы Людміла Лук’яненка
Намесьніца па інавацыйнай працы Алена Князева
Навуковая сакратарка Аляксандра Скарабагатава[2]
Асноўныя асобы Ігар Валатоўскі, Кацярына Слабажаніна, Людміла Кабашнікава[3]
Матчына кампанія ДНВА «Хімічны сынтэз і біятэхналёгіі»
Сайт ibp.org.by
Колішняя назва Інстытут фотабіялёгіі (да 15 чэрвеня 2004 году)

Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў студзені 1973 году ў якасьці Інстытуту фотабіялёгіі.

На 2022 году ўваходзіў у склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся дзяржаўнаму навукова-вытворчаму аб’яднаньню «Хімічны сынтэз і біятэхналёгіі»[4].

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі ўлучаў:

Вырабы і паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі ажыцьцяўляў:

У Інстытуце выраблялі:

Падрыхтоўка дасьледнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі набіраў у асьпірантуру на 4 спэцыяльнасьці: 1) біяфізыка, 2) біяхімія, 3) фізыялёгія і біяхімія расьлінаў, 4) вузная біялёгія, цыталёгія і гісталёгія. Адукацыйная праграма асьпірантуры забясьпечвала атрыманьня навуковай кваліфікацыі дасьледнік у 3-х формах: вочнай (дзённай) — за 3 гады, завочнай — за 4 гады і сушукальніцтва — за 5 гадоў. На пачатак 2020 году налічвался 12 асьпірантаў, зь 9 вочнікаў і 3 сушукальнікі[21]. У Інстытуце дзейнічала Рада абароны дысэртацыяў па спэцыяльнасьці біяфізыка[22].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 сьнежня 1972 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 369, паводле якой 4 студзеня 1973 году Прэзыдыюм Акадэміі навук БССР зацьвердзіў Загад аб стварэньні Інстытуту фотабіялёгіі на аснове лябараторыі біяфізыкі і ізатопаў, закладзенай у 1957 годзе. Першым кіраўніком Інстытуту стаў прафэсар Аляксандар Шлык, які быў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. 18 сьнежня 1975 году старшыня Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР падпісаў Загад № 298, паводле якога ў 1976 годзе ў Інстытуце фотабіялёгіі стварылі Раду абароны дысэртацыяў паводле спэцыяльнасьці біяфізыка[23]. У 1992 годзе Аддзяленьне біялягічных навук Акадэміі навук Беларусі ўвяла ў Інстытуце штокрасавік Годнеўскія чытаньні, на якіх сталі заслухоўваць па 2 даклады вядучых навукоўцаў сьвету ў галіне фотабіялёгіі і фотасынтэзу[24]. У 1992 годзе навукоўцы Інстытуту атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі за раскрыцьцё прыроды люмінісцэнцыі бялкоў і стварэньне люмінісцэнтных спосабаў аналізу[25]. У 1995 годзе зацьвердзілі Раду абароны доктарскіх дысэртацыяў[23].

На 1998 год у Інстытуце фотабіялёгіі дзейнічала 6 лябараторыяў: 1) біяфізыкі і біяхіміі фотасынтэтычнага апарату, 2) фізыялёгіі фотасынтэтычнага апарату, 3) фотарэгуляцыі вузных працэсаў, 4) біяфізыкі і фотабіялёгіі мэмбранаў, 5) фізыка-хіміі біялягічных мэмбранаў, 6) фатонікі бялкоў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: малекулярна-мэмбранная біяфізыка і біяхімія фотабіялягічных і рэгулятарных працэсаў у жывёлаў і расьлінаў; будова, функцыяваньне і паходжаньне фотасынтэтычнага апарату4; фізыялёгія і генэтыка фотасынтэзу; фотарэцэптарныя працэсы ў жывёлах і расьлінах; зьмяненьні будовы і напружаныя мэтаўстойлівыя станы бялкоў і біялягічных мэмбранаў у рэакцыях экспрэс-рэгуляцыі, прыстасаваньня і вузнага імунітэту; малекулярныя паталёгія біялягічных мэмбранаў; вольнарадыкальныя працэсы ў мэмбранах і фотапашкоджаньні вузаў. У выніку дасьледаваньняў атрымалі зьвесткі пра: будову і функцыяваньне фотасынтэзу хлярафілу; утварэньне фотасынтэтычнага апарату на розных узроўнях арганізацыі і малекулярна-мэмбранных мэханізмаў фотарэгуляцыі ў расьлінах; значэньне зьменлівасьці будовы біялягічных мэмбранаў пры пераўтварэньні энэргіі і рэгуляцыі іённага пераносу ў вузах. Распрацавалі экспрэс-спосабы фотадыягностыкі хваробаў. У Інстытуце фотабіялёгіі працавалі акадэмік Сяргей Конеў і 8 дактароў навук[25].

15 чэрвеня 2004 году Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) ўхваліў Пастанову № 42, якой перайменаваў Інстытут фотабіялёгіі ў Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі (ІБВІ). У 2004 годзе НАНБ і Аддзел фундамэнтальных і інжынэрных навук ААНАНК заключылі кантракт № 4500015650, паводле якога пры ІБВІ стварылі Беларускі сатэлітны цэнтар Інстытуту мікрааналізу ААНАНК. 16 сакавіка 2007 году Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Беларусі ухваліў Загад № 28 аб прызначэньні ІБВІ ўдзельнікам 7-й рамачнай праграмы Эўразьвязу паводле кірунку «Здароўе». 25 лістапада 2014 году Бюро Прэзыдыюму НАНБ зацьвердзіла Пастанову № 432 аб стварэньні Рэспубліканскага навукова-мэдычнага цэнтру вузных тэхналёгіяў пры ІБВІ. 21 кастрычніка 2015 году Бюро Прэзыдыюму НАНБ зацьвердзіла Пастанову № 453 аб стварэньні Рэспубліканскага цэнтру альгалёгіі пры ІБВІ[23].

За 2012—2022 гады Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі выканаў 8 міжнародных дамоваў паводле Рамачных праграмаў Эўразьвязу і такіх навуковых таварыстваў, як Міжнароднае таварыства нэўрахіміі і Навуковая фундацыя Такеда (Японія), Таварыства Карпіё-Ляндаў і Швайцарскі нацыянальны навуковы фонд (Бэрн), Унівэрсытэт Усходняй Фінляндыі (Ёэнсуў) і Сусьветны саюз навукоўцаў у падтрымку дасьледаваньняў. Супольнікамі ІБВІ ў міжнародных навуковых дасьледаваньнях былі ўстановы з 20 краінаў, у тым ліку з ЗША і 7 краінаў Азіі — Азэрбайджану і Віетнаму, Ірану і Карэі, Турэччыны і Ўзбэкістану ды Японіі, а таксама 12 краінаў Эўропы — усіх суседніх Латвіі і Летувы, Польшы і Расеі ды Ўкраіны, а таксама Вялікабрытаніі і Італіі, Малдовы і Нарвэгіі, Нямеччыны і Францыі, а таксама Швэцыі[26].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  2. ^ Адміністрацыя // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  3. ^ Акадэмікі і сябры-карэспандэнты // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  4. ^ Аддзяленьне біялягічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  5. ^ Сэктары // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  6. ^ Аддзел біятэхналёгіі фотатрофных арганізмаў // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  7. ^ Аддзел мэдычнай нанабіяфізыкі // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  8. ^ Аб Аддзяленьні вузнай тэрапіі // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  9. ^ Лабараторыі // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  10. ^ Структура // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  11. ^ Вузная імунатэрапія анказахворваньняў // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  12. ^ Вузная тэрапія // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  13. ^ Імуналягічная дыягностыка // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  14. ^ Амбуляторная хірургія // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  15. ^ Платныя мэдычныя паслугі // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  16. ^ Аналіз эсэнцыйных і таксічных рэчываў // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  17. ^ Біямэдычныя вузны прадукты // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  18. ^ Мікраводарасьці // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  19. ^ Прэпараты для сельскай гаспадаркі // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  20. ^ Біятэхналягічная калекцыя культураў вузаў чалавека, жывёл, вышэйшых расьлін, багавіньня і цыянабактэрый // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  21. ^ Асьпірантура // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  22. ^ Савет па абароне // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  23. ^ а б в Гістарычная даведка // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  24. ^ Годнеўскія чытаньні // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  25. ^ а б Людміла Кабашнікава. Інстытут фотабіялёгіі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 274. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
  26. ^ Міжнароднае супрацоўніцтва // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.
  27. ^ Дырэктары // Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі, 2022 г. Праверана 11 кастрычніка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]