Перайсьці да зьместу

Імунітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Імунітэт — адзін з базавых паняткаў мэдыцыны, фізыялёгіі і наагул біялёгіі. Пад імунітэтам разумеюць неўспрымальнасьць, слабаўспрымальнасьць, супраціў арганізму да інфэкцыяў і інвазіі чужародных арганізмаў (у тым ліку — хваробатворных мікраарганізмаў) і адносная ўстойлівасьць да шкодных рэчываў. У больш шырокім сэнсе гэта — здольнасьць арганізму супрацьстаяць зьмене яго нармальнага функцыянаваньня пад узьдзеяньнем зьнешніх фактараў.