Інстытут рыбнай гаспадаркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°50′17″ пн. ш. 27°32′16″ у. д. / 53.83806° пн. ш. 27.53778° у. д. / 53.83806; 27.53778

«Інстытут рыбнай гаспадаркі»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1928
Заснавальнікі Народны камісарыят земляробства БССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск, Кастрычніцкі раён, вул. Сьцебянёва, д. 22
Ключавыя фігуры Уладзімер Агеец, Уладзімер Каставусаў
Галіна рыбаводзтва
Прадукцыя племянны карп, сажалкавая рыба, кармавыя дадаткі для рыбы
Паслугі ацэнка запасу рыбы ў вадаёме, дыягностыка хваробаў у рыбы, рыбаводча-біялягічнае абгрунтаваньне
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

«Інстытут рыбнай гаспадаркі» («ІРГ») — досьледнае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаванае ў 1928 годзе ў якасьці Беларускай навукова-дасьледчай станцыі рыбнай гаспадаркі.

На 2019 год УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» ўваходзіла ў склад Аддзяленьня аграрных навук НАНБ. «ІРГ» вырошчваў на продаж племяннога карпа і сажалкавую таварную ды пасадачную рыбу іншых відаў. У якасьці паслугаў прапаноўваў дыягностыку хваробы ў рыбы і ацэнку запасаў рыбы ў вадаёмах і вадацёках. «Інстытут рыбнай гаспадаркі» распрацоўваў захады папярэджаньня хваробаў і аздараўленьня ў рыбаводчых гаспадарках, кармавых дадаткі для рыбы паводле віду і ўзросту. Прапаноўваў захады павелічэньня прыроднай кармавой базы ў вадаёмах і захаваньня іх гідрахімічнага стану. Аказваў паслугі распрацоўкі рыбаводча-біялягічнага абгрунаваньня для арэндаваных вадаёмаў[1]. У асьпірантуру набіралі па 3 спэцыяльнасьцях: 1) гідрабіялёгія, 2) рыбная гаспадарка і аквакультура, 3) разьвядзеньне, сэлекцыя і генэтыка сельскагаспадарчых жывёлаў[2].

Падразьдзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2019 год УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» ўлучала:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1928 годзе Народны камісарыят земляробства БССР заснаваў Беларускую навукова-дасьледчую станцыю рыбнай гаспадаркі (БелНДСРГ). У 1933 годзе БелНДСРГ пераўтварылі ў Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту сажалкавай рыбнай гаспадаркі(ru) (УНДІСРГ) ў Маскве (Расейская СФСР). У 1937 годзе Беларускае аддзяленьне УНДІСРГ пераўтварылі ў Рыбны аддзел НДІ харчовай прамысловасьці. У 1939 годзе яму вярнулі назву БелНДСРГ і перадалі Галоўнаму кіраўніцтву рыбнай прамысловасьці пры Савеце народных камісараў БССР. У 1950 годзе БелНДСРГ пераўтварылі ў Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага НДІ азёрнай і рачной рыбнай гаспадаркі (УНДІАРРГ) ў Ленінградзе (Расейская СФСР). 10 лютага 1958 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Пастанову № 91 аб пераўтварэньні Беларускага аддзяленьня УНДІАРРГ у Беларускі НДІ рыбнай гаспадаркі (БелНДІРГ), які падпарадкавалі Міністэрству рыбнай гаспадаркі СССР. 25 сьнежня 1975 году Савет міністраў БССР ухваліў Пастанову № 1047 аб перадачы БелНДІРГ у вядзеньне Кіраўніцтва рыбнай гаспадаркі пры Савеце міністраў БССР. У 1978 годзе БелНДІРГ перайменавалі ў БелрыбНДІпраект у сувязі з утварэньне канструктарскага і праектнага аддзелаў. У студзені 1992 году БелрыбНДІпраект увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 году ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) як «Інстытут рыбнай гаспадаркі». З 2006 году УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» знаходзіцца ў складзе Навукова-вытворчага цэнтру жывёлагадоўлі НАНБ[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Арганізацыі Аддзяленьня аграрных навук (Інстытут рыбнай гаспадаркі) // УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі», 27 траўня 2010 г. Праверана 6 сакавіка 2019 г.
  2. ^ Пра асьпірантуру(рас.) // УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі», 2019 г. Праверана 6 сакавіка 2019 г.
  3. ^ Аб інстытуце(рас.) // УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі», 1 сьнежня 2014 г. Праверана 6 сакавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]