Ультрагук
Ультрагу́к — гукавыя ваганьні з частатой вышэй 20 кГц. Сярод сучасных мэтадаў мэдычных дасьледаваньняў ультрагук займае важнае месца. Дыягнастычныя апараты, якія выкарыстоўваюць ультрагук, праводзяць візуалізацыю глыбокіх структур чалавека і ўнутраных органаў, для характарыстыкі тканак, а таксама для кантролю парамэтраў руху асяродзьдзя і структур, напрыклад, пры вывучэньні крыватока ці работы розных участкаў сэрца. Ультрагук ляжыць у аснове прынцыпова новых мэтодык у хірургіі і асабліва мікрахірургіі. Фізыятэрапэўтычная ультрагукавая тэхніка пасьпяхова прымяняецца пры лячэньні розных хвароб. Прымяненьне ультрагуку атрымала настолькі шырокае распаўсюджаньне не толькі з-за сваіх унікальных магчымасьцяў у мэдыцыне, але і з-за адноснай бясьпекі для чалавека. Мэдыцынская акустыка — вобласьць навукі і тэхнікі, якая хутка разьвіваецца.
Гісторыя ультрагуку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню выкарыстоўваць накіраваны ультрагук для мэтаў падводнай лякацыі пачалі пад час Першай сусьветнай вайны. Францускі фізык Поль Ленжэвэн упершыню заўважыў шкоднае дзеяньне ультрагуку на жывыя арганізмы. Вынікі яго назіраньняў, а таксама сьведчаньні пра тое, што ультрагукавыя хвалі могуць пранікаць скрозь мяккія тканіны чалавека, прывялі да таго, што ў пачатку 1930-х гг. узьнік вялікі інтарэс да праблемы прымяненьня ультрагуку для тэрапіі розных хвароб. Гэты інтарэс не памяншаўся і ў далейшым, прычым разьвіцьцё мэдычных прыкладаньняў ішло па самых розных напрамках; асабліва шырока ультрагук стаў прымяняцца ў фізыятэрапіі. Штуршком да істотнага разьвіцьця ультрагукавых дыягнастычных мэтадаў зьявілася стварэньне хуткадзейных электронных імпульсных сыстэм апрацоўкі радыёлякацыйных сыгналаў. Такія сыстэмы сталі шырока ўкараняцца ў радыёлякацыі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны 1939—1945 гг.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Применение ультразвука в медицине: Физические основы / Пер. с англ./ Под ред. К. Хилла.. — М.: Мир, 1989. — 568 с.