Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°50′6″ пн. ш. 27°47′11″ у. д. / 53.835° пн. ш. 27.78639° у. д. / 53.835; 27.78639

Інстытут «Сосны»
Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны»
Абрэвіятура АІЭЯД «Сосны»
Дата ўтварэньня 22 чэрвеня 1965 (56 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта досьледы ў галіне ядзернай фізыкі
Штаб-кватэра Заводзкі раён, пасёлак Сосны,, вул. Красіна, д. 99[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы расейская
Кіраўнік Андрэй Кузьмін
Навуковы сакратар Арцём Радкевіч
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Колькасьць супрацоўнікаў 380 (2021 год)
Колькасьць валянтэраў 12 (2021 год)
Сайт sosny.bas-net.by
Колішняя назва Інстытут ядзернай энэргетыкі

Аб’ядна́ны інстыту́т энэргеты́чных і я́дзерных дасьле́даваньняў «Со́сны» — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1965 году ў пасёлку Сосны (цяпер Заводзкі раён Менску) ў якасьці Навукова-дасьледчага інстытуту ядзернай энэргетыкі.

На 2021 год АІЭЯД «Сосны» належалі 20 прамысловых патэнтаў[2]. Са сьнежня 1998 году па-ангельску выпускалі штоквартальны навуковы часопіс «Нелінейныя зьявы ў складаных сыстэмах» (ISSN 1561-4085 і анлайн 1817-2458)[3]. Па-ангельску і па-расейску ладзілі міжнародную канфэрэнцыю «Ядзерная энэргетыка, ядзерныя і радыяцыйныя тэхналёгіі ХХІ стагодзьдзя» (8-я ў 2020 годзе)[4]. У асьпірантуру набіралі на 5 спэцыяльнасьцяў: 1) цеплафізыка і тэарэтычная цеплатэхніка, 2) фізыка атамнага ядра і элемэнтарных часьцінак, 3) ядзерныя энэргетычныя ўстаноўкі, 4) радыяхімія, 5) энэргетычныя сыстэмы і комплексы. У асьпірантуры навучалася 10 асьпірантаў дзённа і 1 завочна. У дактарантуру прымалі на першыя 3 спэцыяльнасьці. Навучаўся 1 дзённы дактарант[5].

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» налічваў 6 аддзелаў: 1) навукова-тэхнічнай інфармацыі, 2) міжнародных сувязяў, 3) радыяцыйнай тэхнікі і тэхналёгіі, 4) фізычнай абароны ядзерных матэрыялаў і установак, 5) эксплюатацыі тэхналягічных сыстэмаў пункту захоўваньня і сховішчаў крыніц іянізавальнага выпраменьваньня і радыёактыўных адкідаў; 6) радыяцыйнай бясьпекі. Таксама ў АІЭЯД «Сосны» дзейнічала 16 лябараторыяў:

  1. рэабілітацыі тэхнагенна забруджаных тэрыторыяў № 4;
  2. радыяцыйна-хімічных дасьледаваньня навакольля № 5;
  3. формаў радыёнуклідаў (мэтал-іёнаў) у рашчынах № 6;
  4. абсталяваньня ядзерных энэргетычных установак і рэсурсаашчадных тэхналёгіяў № 10;
  5. досьледных ядзерна-фізычных дасьледаваньняў і экспэртных аналізаў радыёактыўных матэрыялаў № 13;
  6. радыяцыйных і энэргатэхналягічных дасьледаваньняў № 14;
  7. дэтэрмінісцкага і імавернаснага аналізу бясьпекі аб'ектаў выкарыстаньня ядзернай энэргіі № 17;
  8. фізыкі ядзерных рэактараў № 18;
  9. цепламасапераносу і гідрадынамікі ў энэргетычным абсталяваньні № 19;
  10. нэўтроннай фізыкі № 21;
  11. ядзерна-фізычных канстантаў № 23;
  12. радыяцыйна-хімічных працэсаў № 24;
  13. праблемаў ядзернай фізыкі і бясьпекі № 28;
  14. энэргетычнага плянаваньня, распрацовак тэхнічных нарматыўных актаў, экспэртнага аналізу матэрыялаў і навукова-арганізацыйнага забесьпячэньня Дзяржаўнай праграмы № 29;
  15. мадэляваньня і супэркампутарных тэхналёгіяў у ядзернай фізыцы і энэргетыцы № 30;
  16. досьледнай фізыкі і ядзернай бясьпекі рэактарных установак № 33[6].

Абсталяваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» меў:

Напрамкі дасьледаваньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энэргетыка (у тым ліку ядравая)
  • Забесьпячэньне бясьпекі атамных электрастанцыяў, якія распрацоўваюцца і эксплюатуюцца
  • Энэргаплянаваньне
  • Энэргетычная бясьпека
  • Энэргазьберажэньне
  • Выкарыстаньне другасных энэргарэсурсаў
  • Тэхналёгія і стратэгія выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі ў краіне, у тым ліку на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях.
  • Тэхналёгіі мінімізацыі тэхнагеннай рызыкі.
  • Фізыка і хімія ўзаемадзеяньня выпрамяненьня з рэчывам
  • Фізычныя, хімічныя, біялягічныя мэтады дасьледаваньня і тэхналёгіі атрыманьня новых рэчываў і матэрыялаў з выкарыстаньнем радыяацыйнага ўзьдзеяньня.
  • Ядравая фізыка і радыяацыйныя тэхналёгіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 траўня[8] 1962 году на навукова-дасьледчай пляцоўцы быў уведзены ў эксплюатацыю атамны рэактар ІРТ-2000. Аб’ект лічыўся стратэгічным, таму яго ахову забясьпечваў КДБ. 22 чэрвеня 1965 году стварылі Навукова-дасьледчы інстыт ядзернай энэргетыкі (НДІЯЭ) Акадэміі навук Беларускай ССР. Першым дырэктарам Істытуту быў акадэмік Андрэй Красін, які быў адным са стваральнікаў першай у сьвеце АЭС у Обнінску. Недалёка ад інстытуту разьмесьціліся вайсковыя часткі Памежных войскаў. Цягам 1965—1992 гадоў АІЭЯД «Сосны» працаваў над двума асноўнымі праектамі: «Памір» і рэактар на хуткіх нэўтронах БРІГ-300. БРІГ-300 прызначаўся для выкарыстаньня на атамнай станцыі[9]. Замоўнікам абодвух праектаў было Міністэрства абароны СССР[10]. У 1973 годзе стварылі Спэцыяльнае канструктарскае бюро (СКБ) з досьледнай вытворчасьцю ядзерных прыладаў. У 1985 годзе запусьцілі 1-ю ў сьвеце перасоўную АЭС «Памір-630Д». Яе цеплавая магутнасьць складала 10 мэгават, а электрычная — 630 кіляват. АЭС была з дысацыявальным цепланосьбітам і працоўным целам нітрын на аснове азоцістага тэтрааксыду[11].

Ад 2001 да 2004 генэральным дырэктарам аб’яднанага інстытуту быў Аляксандар Міхалевіч[12]. У 2002 годзе Інстытут праблемаў энэргетыкі НАН Беларусі, Інстытут радыяцыйных фізыка-хімічных праблемаў, Інстытут радыёэкалягічных праблемаў і прадпрыемства «ІТЦ-Сосны» увайшлі ў склад Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў[13]. 12 лістапада 2007 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 565 «Аб некаторых захадах па будаўніцтве атамнай электрастанцыі», якім прызначыў Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» выконваць навуковае суправаджэньне будоўлі Беларускай АЭС. 11 студзеня 2012 году Савет міністраў Беларусі прызначыў ІЯЭД «Сосны» аказваць Міністэрству па надзвычайных сытуацыях Беларусі навукова-тэхнічную падтрымку ў рэгуляваньні радыяцыйнай і ядзернай бясьпекі[11]. На 2012 год налічваў 396 супрацоўнікаў. На 2021 год Інстытут «Сосны» налічваў 380 супрацоўнікаў, зь якіх было 150 навуковых. Сярод іх было 45 кандыдатаў і 15 дактароў навук. Супрацоўнікі Інстытуту выкладалі ў 4-х унівэрсытэтах Менску — БДУ, БДТУ, БНТУ і БДАТУ[11].

«Памір»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адным з галоўных праектаў была распрацоўка мабільнай АЭС на колавым шасі. Рэактарная ўстаноўка атрымала назву «Памір». Галоўным канструктарам праекту быў Васіль Несьцярэнка[14]. Усяго было сабрана два камплекты мабільнай АЭС, адзін зь якіх пасьпеў цалкам прайсьці выпрабаваньні.

Памір прызначаўся для электразабесьпячэньня пускавых ракетных установак у Сыбіры.[10] Рэактарны і турбагенэратарны блёкі былі разьмешчаныя на шасі двух цягачоў МАЗ-537. Пульт кіраваньня і памяшканьні для пэрсаналу былі разьмешчаныя яшчэ на двух аўтамабілях. Усяго станцыю абслугоўвала 28 чалавек. Устаноўка была разьлічаная на перавозку чыгуначным, марскім і авіяцыйным транспартам — самым цяжкім кампанэнтам быў рэактарны аўтамабіль, які важыў 60 тон.

Распрацоўка «Паміру» перапыніліся ўвосень 1986 году.[10] Абодва існыя на той момант камплекты «Паміру» былі зьнішчаныя. Паводле намесьніка дырэктара АІЭЯД «Сосны» па навуковай працы Анатоля Якушава, адмова ад праекту зьвязваюць з палітыкай раззбраеньня СССР.[10] Адзіная дэталь, якая захавалася дагэтуль, — мэталічная канструкцыя актыўнай зоны рэактару, усталяваная на тэрыторыі інстытуту ў выглядзе часткі манумэнту «Паміру». Акрамя гэтага клюб «Рэактар», які знаходзіўся ў Менску, меў некалькі элемэнтаў, якія выкарыстоўваліся для выпрабаваньняў «Паміру» ў Соснах.[10]

У выніку Інстытут зараз мае некаторыя запасы ўзбагачанага ўрану, які выкарыстоўваецца ў навуковых мэтах.

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя распрацоўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гэты момант сярод праектаў Інстытуту варта адзначыць дасьледваньні па пераўтварэньні доўгажывучых радыяактыўных ядраў у стабільныя з дапамогай нэўтронаў. Навукоўцы спрабуюць дамагчыся таго, каб радыяактыўныя элемэнты, напрыклад, элемэнты адпрацаванага паліва атамных станцыяў, якія застаюцца небясьпечнымі на працягу некалькіх сотняў або тысячаў гадоў, перапрацоўваць у элемэнты, якія распадаюцца на працягу гадзін або нават сэкундаў.

Для гэтага ў Інстытуце быў збудаваны «падкрытычны» рэактар малой магутнасьці. Гэта значыць, што ў ім маса радыяактыўнага матэрыялу менш крытычнай масы, пры якой ідзе актыўнае вылучэньне энэргіі.

Пры гэтым рэактар загружаны ўранам-235 агульнай масай 70 кг.

Лябараторыя мае статус міжнароднай, і ў праекце прымаюць удзел навукоўцы зь іншых краінаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Патэнты(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  3. ^ Публікацыі(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  4. ^ Канфэрэнцыі(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  5. ^ Падрыхтоўка навуковых кадраў(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  6. ^ Падразьдзяленьні(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  7. ^ Тэхналёгіі(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  8. ^ Вікторыя Целяшук. Як «Зьвязда» пісала гісторыю: 1954—1964 // Зьвязда : газэта. — 29 красавіка 2017. — № 81 (28445). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Кувшинов В. И. Национальная академия наук Беларуси. Прэзентацыя Дата прагляду 12.03.2016.
  10. ^ а б в г д «Памир» укрыли в «Соснах» Российская газета. Дата прагляду 12.03.2016.
  11. ^ а б в Пра інстытут(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  12. ^ Лаборатория Энергобезопасность.(недаступная спасылка) Сайт института энергетики(рас.)
  13. ^ Хроника Минска: 60 лет после Победы. Вечерний Минск(рас.)
  14. ^ НЕСЦЯРЭНКА Васіль Барысавіч Памяці вучонага — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіны і падзеі(рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.