Водарасьці (Algae) — гетэрагенная экалягічная група пераважна фататрофных аднавузавых, каляніяльных ці многавузавых арганізмаў, якія жывуць, як правіла, у водным асяродзьдзі, у сыстэматычным дачыненьні ўяўляе сабой сукупнасьць многіх аддзелаў. Традыцыйна водарасьці адносілі да расьлінаў, аднак згодна сучаснай сыстэматыцы яны адносяцца да пратыстаў[1][2][3].