Інстытут прыродакарыстаньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°55′25″ пн. ш. 27°40′4″ у. д. / 53.92361° пн. ш. 27.66778° у. д. / 53.92361; 27.66778

Інстытут прыродакарыстаньня
Дата ўтварэньня 25 сьнежня 1932 (86 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта дасьледаваньні ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя
Месцазнаходжаньне Менск, Партызанскі раён, вул. Ф.Скарыны, д. 10
Дзейнічае ў рэгіёнах Пухавіцкі раён (пас. Сьвіслач)
Сяброўства 6 акадэмікаў і 2 чальцы-карэспандэнты
Афіцыйныя мовы расейская
Кіраўнік Аляксандар Карабанаў
Намесьнікі па навуковай працы Валер Хоміч, Аляксей Томсан
Навуковы сакратар Галіна Камышэнка[1]
Загаднік Цэнтра кліматычных дасьледаваньняў Сяргей Лысенка
Асноўныя асобы Мікалай Бамбалаў, Радзім Гарэцкі, Іван Ліштван, Уладзімер Логінаў і Аляксей Мацьвееў (акадэмікі)[2]
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Экспэрымэнтальная база «Сьвіслач» (Пухавіцкі раён)
Колькасьць супрацоўнікаў 70 (2018 г.)
Сайт ecology.basnet.by
Колішняя назва Інстытут торфу (да 16 сакавіка 1990 г.), Інстытут праблем выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і экалёгіі (да 1 жніўня 2008 г.)

Інстытут прыродакарыстаньня — навукова-дасьледчы інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны ў сьнежні 1932 году ў якасьці Інстытуту торфу.

На 2018 год сярод 70 супрацоўнікаў было 6 акадэмікаў і 2 чальцы-карэспандэнты, 9 дактароў навук і 53 кандыдаты навук[2].

Асноўнымі навуковымі кірункамі інстытуту зьяўляюцца:

  • ацэнка, прагназаваньне і аптымізацыя антрапагенных узьдзеяньняў на біясфэру;
  • распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстаньня і аховы навакольнага асяродзьдзя;
  • навуковае абгрунтаваньне стварэньня рэсурсазьберагальных тэхналёгій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстаньня цьвёрдых гаручых выкапняў.

Лябараторыі:

  • біягеахіміі ляндшафтаў;
  • фізыка-хімічнай мэханікі прыродных дыспэрсных сыстэм;
  • выкарыстаньня і аховы тарфяных радовішчаў;
  • калёідна-хімічных асноў эколягабясьпечных тэхналёгій;
  • хіміі і хімічных тэхналёгій цьвёрдага паліва;
  • бузы;
  • аграэкалёгіі;
  • фізыка-хімічных мэтадаў дасьледаваньня;
  • кліматалёгіі;
  • інфармацыйнага забесьпячэньня прыродакарыстаньня;
  • мадэляваньня геасыстэм;
  • трансфармацыі рэчыва і энэргіі ў біясыстэмах;
  • аптымізацыі геасыстэм.

Акрамя таго дзейнічаюць канструктарска-тэхналягічны аддзел, аддзел замежных сувязяў і навукова-тэхнічнай інфармацыі. Выдаецца часопіс «Прыродныя рэсурсы» і складанка прац «Прыродакарыстаньне». Абодва выданьня ўваходзяць у сьпіс ВАК Беларусі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сьнежня 1932 году ў Беларускай акадэміі навук (БАН) заснавалі Інстытут торфу. З 1936 году Інстытут ўвайшоў у склад Аддзяленьня матэматычных і прыродазнаўчых навук БАН, з 1940 — у Аддзяленьні тэхнічных навук, з 1947 — у Аддзяленьні фізыка-матэматычных і тэхнічных навук, з 1959 — у Аддзяленьні тэхнічных навук, з 1961 — у падпарадкаваньні Дзяржпляну БССР, у 1963—1966 — у складзе Дзяржаўнага камітэту паліўнай прамысловасьці пры Дзяржпляне СССР у якасьці Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту торфу, з 1967 па 1969 і з 1985 па 1987 — у Аддзяленьні хімічных навук АН БССР, з 1970 па 1984 і з 1988 па 1990 — у Аддзяленьні хімічных і геалягічных навук. 16 сакавіка 1990 году пераўтвораны ў Інстытут праблем выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і экалёгіі. З 1990 па 1998 Інстытут уваходзіў у склад Аддзяленьня хімічных і геалягічных навук, у 1999—2003 — у склад Аддзяленьня хімічных навук і навук аб Зямлі. Ад 2004 году ўваходзіць у Аддзяленьне хімі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. 1 жніўня 2008 году пераўтвораны ў Інстытут прыродакарыстаньня шляхам далучэньня да яго лябараторыяў Інстытуту геахіміі і геафізыкі НАН Беларусі.

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Арганізацыі Аддзяленьня хіміі і навук аб Зямлі (Інстытут прыродакарыстаньня) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 15 чэрвеня 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
  2. ^ а б в Пра Інстытут(рас.) // Інстытут прыродакарыстаньня, 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]