Насеньне
Насе́ньне — асаблівая мнагаклетачная структура складанай будовы, якая служыць для размнажэньня й расьсяленьня насенных расьлінаў, звычайна разьвіваецца пасьля апладненьня зь семязачатку (перайначаны жаночы спарангій) і якая зьмяшчае зародак.
Памеры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мінімальныя памеры маюць насеньне архідных і заразіхавых; іх маса складае 0,001—0,003 мг. Максымальнага памеру дасягае насеньне сэйшэльскай пальмы Lodoicea maldivica (маса каля 20 кг).
Роля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Многія арганізмы (ад грыбоў і бактэрыяў да птушак і сысуноў) сілкуюцца ў значнай ступені, а часам і выключна насеньнем. Насеньне складае аснову ежы такіх жывёлаў, як некаторыя насякомыя й іхныя лічынкі (напрыклад, мурашы-жняцы), зернеедныя птушкі, грызуны (бурундукі, вавёркі, хамякі й інш.).
Аснову рацыёну чалавека з часоў узьнікненьня земляробства ў большасьці рэгіёнаў сьвету таксама складае насеньне, у першую чаргу, культурных злакаў (пшаніцы, рысу, кукурузы й інш.). Галоўнае пажыўнае рэчыва, зь якім чалавецтва атрымлівае найбольшую колькасьць калорыяў, — крухмал, які зьмяшчаецца ў насеньні злакаў. Важнай крыніцай бялкоў для чалавецтва служыць таксама насеньне бабовых расьлінаў — соі, фасолі й інш. Насеньне зьяўляецца асноўнай крыніцай расьлінных алеяў, якія здабываюць з насеньня сланечніку, рапсу, кукурузы, ільну, бавоўны й многіх іншых алейных культур.
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Улетку 2013 году 76% пасяўных плошчаў у краіне займалі 316 гатункаў насеньня збожжа і зернебабовых беларускай сэлекцыі, вартасьць якіх перавышала $700 млн. У 2013 годзе УП «Навукова-практычны цэнтар земляробства» (Жодзін, Менская вобласьць), якое належала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паставіла ў 35 вобласьцяў Расеі звыш 70 гатункаў насеньня збожжа ўласнай сэлекцыі, а таксама насеньне алейных і зернебабовых культураў. Агулам насеньнем з жодзінскага «НПЦ земляробства» за мяжой засеялі звыш 2 млн гектараў, у тым ліку ў Латвіі, Летуве і Ўкраіне, Ангельшчыне і Нямеччыне[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насеньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |