Інстытут энэргетыкі
«Інстытут энэргетыкі» | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 15 ліпеня 1997 (27 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Уласьнікі | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 15, корп. 2 |
Ключавыя фігуры | Анатоль Брынь (кіраўнік), Яўген Шмялёў (навуковы сакратар) |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | сыстэма лічбавага кіраваньня, праменная сыстэма вытворчасьці |
Паслугі | энэргетычнае абсьледаваньне, распрацоўка праектна-каштарыснай дакумэнтацыі будаўніцтва і нормаў выдатку паліва |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
«Інстытут энэргетыкі» — досьледнае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаванае ў ліпені 1997 году пад назвай «БелІКО».
На 2022 год уваходзіла ў склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ[1]. «Інстытут энэргетыкі» вырабляў: 1) аўтаматызаваныя сыстэмы прамянёвага забесьпячэньня тэхналягічных умоваў (АСПЗТУ) вытворчасьці, 2) сыстэмы лічбавага кіраваньня тэхналягічным абсталяваньнем. На заказ ладзіў: 1) энэргетычнае абсьледаваньне прадпрыемстваў, 2) распрацоўку нормаў выдатку паліўна-энэргетычных рэсурсаў, 3) распрацоўку праектна-каштарыснай дакумэнтацыі для будаўніцтва, перабудовы і капітальнага рамонту прамысловых і цывільных пабудоваў, 4) дасьледаваньне міжнародных рынкаў энэргетычнага абсталяваньня. Набіраў у асьпірантуру на спэцыяльнасьць энэргетычныя сыстэмы і комплексы. Распрацоўваў абсталяваньне энэргазабесьпячэньня і -спажываньня на аснове аднаўляльных і мясцовых (біяпаліва) крыніцаў энэргіі дзеля падтрыманьня энэргабясьпекі Беларусі[2].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2022 год «Інстытут энэргетыкі» ўлучаў:
- 3 лябараторыі — 1) энэргабясьпекі, 2) аднаўляльнай энэргетыкі, 3) энэргаэфэктыўнасьці;
- 2 сэктары — 1) аграрнай энэргетыкі, 2) энэргезьберажэньня на прадпрыемствах;
- Цэнтар калектыўнага карыстаньня энэргааўдытам і комплексны праектны аддзел[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 ліпеня 1997 году Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заснавала ўнітарнае прадпрыемства «БелІКО» для ўкараненьня аўтаматызаванай сыстэмы прамянёвага забесьпячэньня тэхналягічных умоваў (АСПЗТУ або праменная сыстэма). Першым кіраўніком прадпрыемства стаў доктар фізыка-матэматычных навук Валеры Колас, які займаў пасаду 10 гадоў. Вядучымі інжынэрамі працавалі распрацоўнікі АСПЗТУ Віктар Паршын і Аляксандар Радзівонаў. Саму АСПЗТУ стварылі з кампутарным блёкам[3]. У заснаваньні «БелІКО» на 20 супрацоўнікаў браў удзел Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс «Сосны»[4]. Першапачаткова «БелІКО» месьцілася ў Маскоўскім раёне Менску па вуліцы Рафіева, д. 94 (мікрараён Малінаўка)[5].
У 1998 году «Менскі мэханічны завод» стварыў дзякуючы АСПЗТУ мікраклімат для выпуску газавых лічыльнікаў. Укараненьне АСПЗТУ дазволіла ашчаджаць каля 400 000 даляраў ЗША за год. Больш за 20 АСПЗТУ ўсталявалі на прадпрыемствах «Атлянт», «Гарызонт» і «Інтэграл». Укараньне АСПЗТУ падтрымалі Савет міністраў Беларусі і Дзяржаўны камітэт па энэргаэфэктыўнасьці[3]. 11 студзеня 2001 году «БелІКО» падпарадкавалі Інстытуту радыяцыйных фізыка-хімічных праблемаў (ІРФХП) і разьмясьцілі ў Заводзкім раёне Менску па вуліцы Красіна, д. 99 (мікрараён Сосны)[5].
У красавіку 2002 году Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра ўхваленае Палажэньне аб парадку праектаваньня і выкарыстаньня АСПЗТУ ў мэдычных і прамысловых установах[3]. 3 лістапада 2004 году «БелІКО» вывелі з падпарадкаваньня ІРФХП, а 24 ліпеня 2008 году перайменавалі ў «Інстытут энэргетыкі» і перамясьцілі ў Першамайскі раён на Акадэмічную вул., д. 15. Частку сваіх падразьдзяленьняў у склад «Інстытуту энэргетыкі» перадалі Інстытут цепла- і масаабмену імя Аляксея Лыкава і Інстытут прыродакарыстаньня. На пачатак 2014 году ў «Інстытуце энэргетыкі» працавала 8 кандыдатаў навук і 3 дактары навук, а таксама 2 акадэмікі. У 2014 годзе ў Інстытуце запрацавала асьпірантура паводле спэцыяльнасьці энэргетычныя сыстэмы і комплексы[6].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Колас (1997—2007)[3]
- Віталь Ганжа (2008 — 2010-я)
- Анатоль Брынь (зь 2010-х гадоў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аддзяленьне фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 15 кастрычніка 2022 г.
- ^ а б Арганізацыі Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 8 лістапада 2018 г. Архіўная копія ад 15 чэрвеня 2019 г. Праверана 15 кастрычніка 2022 г.
- ^ а б в г Іван Ждановіч. Такое прамяністае цяпло // Газэта «Беларусь сёньня», 14 красавіка 2015 г. Праверана 15 кастрычніка 2022 г.
- ^ Пра нас (рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2022 г. Праверана 15 кастрычніка 2022 г.
- ^ а б Рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут энэргетыкі», УНП 101292548 (рас.) // ТАА «Бізінспэкт», 2022 г. Праверана 15 кастрычніка 2022 г.
- ^ Пра інстытут (рас.) // УП «Інстытут энэргетыкі», 2022 г. Праверана 15 кастрычніка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Распрацоўкі (рас.) // УП «Інстытут энэргетыкі», 2022 г. Праверана 15 кастрычніка 2022 г.
- Публікацыі (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |