Іён
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Іён (ад грэцкай ión, «той, які ідзе») — электрычна зараджаная часьцінка, якая ўтвараецца з атама або групы хімічна зьвязаных атамаў шляхам страты або далучэньня электронаў. Іёны могуць утварацца з атамаў, малекулаў, радыкалаў і іншых іёнаў.
Панятак і назва іён былі прапанаваныя М. Фарадэем у 1834 годзе. Іён з дадатным зарадам (недахопам электронаў) завуцца катыёнамі, іёны з адмоўным зарадам (лішкам электронаў) — аніёнамі. Знак зарада пазначаюць адпаведна знакамі плюс і мінус, велічыня зарада іёна ў адзінках зарада электрона пазначаецца лічбай; лічба 1 звычайна ня пішацца (напрыклад, Na+, Cl-, Ca2+, SO42-).
Іёны маюць наступныя ўласьцівасьці:
- Уваходзяць у склад малекулаў, у выглядзе самастойных часьцінак сустракаюцца ў плязьме, газах, вадкасьцях, крышталях.
- У газах звычайна ўтвараюцца ў працэсе іянізацыі пад узьдзеяньнем часьцінак або электрамагнітнага выпраменьваньня з высокай энэргіяй.
- У рашчынах утвараюцца ў працэсах дысацыяцыі электралітаў.
- У жывых арганізмах актыўна ўдзельнічаюць у абмене рэчываў, напрыклад у працэсах пераносу ўзбуджэньня па сынапсах.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Іён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў