Скура
Скура — анатамічны орган, вонкавае покрыва арганізму хрыбетных жывёлаў, абараняе цела ад шырокага спэктру зьнешніх узьдзеяньняў, удзельнічае ў дыханьні, тэрмарэгуляцыі, абменных і многіх іншых працэсах. Акрамя таго, скура ўяўляе сабой масіўнае рэцэпторнае поле розных відаў павярхоўнай адчувальнасьці (болю, ціску, тэмпэратуры і г. д.). Яна адрозьніваецца паводле сваёй структуры, хімічнага складу й паходжаньні ад покрываў іншых жывёлаў, такіх як экзашкілет у некаторых бесхрыбетных.
Асноўнымі функцыямі скуры зьяўляюцца абарона цела ад мэханічных пашкоджаньняў і патагенных мікраарганізмаў[1], а таксама празьмернай страты вільгаці[2]. Яна служыць для ізаляцыі, рэгуліроўкі тэмпэратуры, там знаходзіцца частка рэцэптараў пачуцьцяў, і сынтэзу вітаміну D. Моцна пашкоджаная скура можа быць залечаная самім арганізмам шляхам фармаваньня шнаравай тканіны. Таксама часам скура можа быць пігмэнтаванай. Таўшчыня скуры вар’іруецца ад месца да месца на целе арганізма. У арганізьме чалавека, напрыклад, скура, якая знаходзіцца пад вачыма і вакол іх зьяўляецца самай тонкай у целе. Ейная таўшчыня складае 0,5 мм, і, такім чынам, зьяўляецца адной зь першых абласьцей, якія паказваюць прыкметы старэньня, такія як зморшчыны. Скура на далонях і падэшвах ног мае таўшчыню ў 4 мм, то бок зьяўляецца самай тоўстай скурай на целе. Хуткасьці і якасьці гаеньня ранаў на скуры спрыяе прыём эстрагену[3][4][5].
У сысуноў скура самы вялікі орган, частка дыхальнай сыстэмы, яна ўключае ў сябе некалькі ўзроўняў эктадэрмальных тканінаў. Усе сысуны маюць валасы на скуры, нават тыя, што жывуць у моры. У першую чаргу, валасяное покрыва ўзмацняе ізаляцыю скуры, але можа таксама служыць у якасьці другаснай плоцевай прыкметы або ў якасьці маскіроўкі. Скуры іншых пазваночных адрозьніваюцца ад скуры сысуноў. Скура рэптыліяў і рыбаў пакрыта цьвёрдай ахоўнай лускай, а птушак — пёрамі. Скура амфібіяў часткова адкрыта да пранікнавеньня й дазваляе осмас пэўных рэчываў. Іхная скура гуляе ключавую ролю ў паўсядзённым выжываньні і на здольнасьці амфібіяў выкарыстоўваць шырокі спэктар асяродзьдзяў пражываньня і экалягічных ўмоваў.
Скура складаецца з двух асноўных пластоў — эпідэрмісу й дэрмы. Ніжэй за дэрму ляжыць унутраны пласт — падскурнай абалоніны (гіпадэрмы), які фармуецца ў асноўным з тлушчавых вузаў у розных частках цела з рознай таўшчынёй. Эпідэрміс складаецца з двух пластоў. У аснове эпідэрмісу знаходзяцца пігмэнтавыя вузы, якія зьмяшчаюць мэланін, што надае скуры колер.
Хваробы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Proksch E, Brandner JM, Jensen JM (2008). «The skin: an indispensable barrier». Exp Dermatol. 17 (12): 1063–72. PMID 19043850.
- ^ Madison KC (2003). «Barrier function of the skin: "la raison d'être" of the epidermis». J Invest Dermatol. 121 (2): 231–41. PMID 12880413.
- ^ Thornton MJ (2002). «The biological actions of estrogen in skin». Experimental Dermatology. 11 (6): 487–502. PMID 12473056.
- ^ Gillian S. Ashcroft; Teresa Greenwell-Wild & Mark W. J. Ferguson (1999). «Topical Estrogen Accelerates Cutaneous Wound Healing in Aged Humans Associated with an Altered Inflammatory Response». The American Journal of Pathology. 155 (4): 1137–1146. PMID 10514397.
- ^ Desiree May Oh, MD, Tania J. Phillips, MD (2006). «Sex Hormones and Wound Healing». Wounds.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скура чалавека. Encyclopædia Britannica. (анг.)
- Будова скуры. WebMD. (анг.)