Перайсьці да зьместу

Тканка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікраскапічны выгляд гісталягічнага ўзору лёгкіх чалавека, які складаецца з розных тканак, як то крыві, злучальнай тканкі, судзінкавага эндатэля і дыхальнага эпітэля, афарбаванага гематаксылінам і эазінам.

Тка́нка — гэта сукупнасьць вузаў, якія зьвязаныя агульным паходжаньнем і выконваюць агульныя функцыі[1][2]. Вывучэньнем тканак займаецца навука гісталёгія, бацькам якой уважаецца францускі навуковец Ксаўе Буша[3]. Тканкі займаюць біялягічны арганізацыйны ўзровень паміж вузамі і цэлым органам. Адпаведна, органы ўтвараюцца шляхам функцыянальнага групаваньня некалькіх тканак[4].

У набор клясычных матэрыялаў і інструмэнтаў дзеля вывучэньня тканак улучаюць парафінавы блёк, у які ўсталёўваецца тканка дзеля фіксацыі і зручнасьці атрыманьня зрэзу, гісталягічны фарбавальнік і аптычны мікраскоп. За апошнія дзесяцігодзьдзі разьвіцьцё электроннай мікраскапіі, імунафлюарэсцэнцыі і выкарыстаньне замарожаных зрэзаў тканак дазволілі праводзіць больш дэталёвае візуальнае дасьледаваньне тканак. Гэтыя інструмэнты дазваляюць пабачыць і праназіраць за здаровымі і пашкоджанымі тканкамі, тым самым значна паляпшаючы клінічную дыягностыку і прагноз. Гэтыя дасягненьні выкарыстоўваюцца сучаснай мэдыцынай, у прыватнасьці ў хірургіі — гісталагічнае дасьледаваньне ёсьць базавым для тканкавай дыягностыкі пухлінаў ды іншых паталягічных станаў.

  1. Jones, Roger Leonardo da Vinci: anatomist // British Journal of General Practice. — 06.2012. — Т. 62. — № 599. — С. 319. — DOI:10.3399/bjgp12X649241
  2. Toledo-Pereyra, Luis H. De Humani Corporis Fabrica Surgical Revolution // Journal of Investigative Surgery. — 01.2008. — Т. 21. — № 5. — С. 232—236. — DOI:10.1080/08941930802330830
  3.  Banks, William J. Applied Veterinary Histology. — Mosby-Year Book, 1993. — ISBN 9780801666100
  4. Betts, J Gordon Anatomy and Physiology. — Openstax. — ISBN 978-1-947172-04-3