Перайсьці да зьместу

Інстытут фізыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інстытут фізыкі

Уваход у інстытут (2019 г.)
Папярэднік Сэктар фізыкі і матэматыкі Фізыка-тэхнічнага інстытуту
Дата ўтварэньня 17 студзеня 1955 (69 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка прыладаў разьліку ўзаемадзеяньня і паскаральнікаў высокаэнэргетычных часьціцаў
Месцазнаходжаньне Менск, Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 68, корп. 2
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Мікалай Казак
Намесьнікі па навуковай працы Міхаіл Бялькоў, Максім Багдановіч і Васіль Машко
Намесьнік па інавацыйнай працы Віталь Плаўскі
Навуковая сакратарка Ірына Ніканчук
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Зьвязаныя кампаніі УП «Цэнтар сьвятлодыёдных і оптаэлектронных тэхналёгіяў»
Колькасьць супрацоўнікаў 330 (2018 г.)
Сайт ifan.basnet.by/by
Колішняя назва Інстытут фізыкі і матэматыкі (да чэрвеня 1959 г.)

Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава — адзін з галоўных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны 17 студзеня 1955 году. Дырэктар — акадэмік НАН Беларусі Мікалай Казак. Гістарычна інстытут спэцыялізаваўся ў галіне лязэрнай фізыкі. Пры інстытуце працуе рада па абароне дысэртацыяў. У інстытуце працуюць 5 акадэмікаў НАН Б, 4 члена-карэспандэнта НАН Б, 41 доктар навук, 107 кандыдатаў навук.

На канец 2018 году Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава налічваў 11 навуковых цэнтраў:

  1. «Паўправадніковыя тэхналёгіі і лазэры» (заг. д. ф.-м. н. Генадзій Яблонскі)
  2. «Аптычнае дыстанцыйнае зандаваньне» (заг. к. ф.-м. н. Анатоль Чайкоўскі)
  3. «Фатоніка атамных і малекулярных структураў» (заг. д. ф.-м. н. Уладзімер Калінаў)
  4. «Нелінейнаяоптыка і актываваныя матэрыялы» (заг. к. ф.-м. н. Руслан Чулкоў)
  5. «Дыягнастычныя сыстэмы» (заг. чл.-кар. Уладзімер Белы)
  6. «Лязэрна-аптычныя тэхналёгіі для мэдыцыны і біялёгіі» (навуковы кіраўнік к. ф.-м. н. Віталій Плаўскі)
  7. «Фізыка плязмы» (заг. д. ф.-м. н. Мікалай Тарасенка)
  8. «Тэарэтычная фізыка» (заг. д. ф.-м. н. Юры Курачкін)
  9. «Квантавая оптыка і квантавая інфарматыка» (навуковы кіраўнік акад. Сяргей Кілін)
  10. Выпрабаваньняў лязэрнай тэхнікі (заг. д. ф.-м. н. Вячаслаў Длугуновіч)
  11. Аналітычных спэктральных вымярэньняў (заг. к. ф.-м. н. Міхаіл Бялькоў)[1].
  1. ^ Навуковыя цэнтры // Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава, 2018 г. Праверана 12 сьнежня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]