Інстытут лесу
Каардынаты: 52°24′55″ пн. ш. 31°0′19″ у. д. / 52.41528° пн. ш. 31.00528° у. д.
Інстытут лесу | |
Папярэднік | лясны аддзел БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі |
---|---|
Дата ўтварэньня | 13 лістапада 1930 (94 гады таму) |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | павышэньне прадукцыйнасьці лясоў |
Штаб-кватэра | Гомель, Цэнтральны раён, вул. Пралетарская, д. 71 |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Аляксандар Кавалевіч |
Намесьнік па навуковай працы | Уладзімер Вусеня |
Намесьнік па інавацыйнай працы | Ягор Чурыла |
Навуковы сакратар | Іван Бардок |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Дзьвінская, Жорнаўская і Каранёўская экспэрымэнтальныя лясныя базы |
Сайт | forinst.basnet.by |
Інстытут лесу — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў лістападзе 1930 году ў Гомлі.
На 2019 год Інстытут лесу ўваходзіў ў склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ. У асьпірантуру набіралі па 3 спэцыяльнасьцях: 1) лясныя культуры (сэлекцыя, насеньняводзтва); 2) лесазнаўства (лесаводзтва, лесаўпарадкаваньне і лясная таксацыя); 3) агралесамэліярацыя (ахоўнае лесаразьвядзеньне і азеляненьне паселішчаў, барацьба зь ляснымі пажарамі). У дактарантуру набіралі па спэцыяльнасьці лесазнаўства. Інстытут аказваў паслугі: 1) замеру радыяактыўнага забруджваньня глебы і вырабаў лясной гаспадаркі, харчаваньня і лекавай сыравіны, сельскагаспадарчых кармоў; 2) ацэнкі заканадаўства ў галіне лясной гаспадаркі, экалёгіі і прыродакарыстаньня[1].
Падразьдзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2019 год Інстытут лесу ўлучаў:
- 5 лябараторыяў — 1) лесазнаўства і кіраваньня лясамі, 2) лясной сэлекцыі і насеньняводзтва, 3) праблемаў аднаўленьня, абароны і аховы лясоў, 4) генэтыкі і біятэхналёгіі, харчовых і лекавых рэсурсаў лесу, 5) праблемаў глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагенных парушаных лясных земляў[1];
- 3 экспэрымэнтальныя лясныя базы — Дзьвінская (пасёлак Падсьвільле, Глыбоцкі раён), Жорнаўская (Асіпавічы, Магілёўская вобласьць) і Каранёўская (Гомельскі раён)[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 лістапада 1930 году ў Гомлі (Беларуская ССР) заснавалі Інстытут лесу на аснове ляснога аддзелу Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама Цэнтральнай лясной досьледнай станцыі. У 1933 годзе яго перайменавалі ў БелНДІ лясной гаспадаркі. У 1944 годзе пры інстытуце запрацавала асьпірантура. За савецкім часам у інстытуце працавалі акадэмікі Анатоль Жукаў(be), Павал Рагавы(be), Вячаслаў Пераход, Уладзімер Шкатэлаў і Іван Юркевіч[3].
У 1992 годзе назву зьмянілі на Інстытут лесу. У 1996 годзе стварылі дактарантуру. На 1998 годзе Інстытут лесу меў 8 лябараторыяў: 1) аднаўленьня харчовых рэсурсаў лесу, 2) лесааднаўленьня, 3) генэтыкі лесу, 4) лясной сэлекцыі і насеньняводзтва, 5) аховы і абароны лесу, 6) праблемаў лесазнаўства і кіраваньня ляснымі рэсурсамі, 7) лясной экалёгіі і глебазнаўства, 8) радыяцыйнага лесаводзтва. Пры інстытуце працавала 6 сэктараў: 1) экалёгіі вусякоў і біялягічнай абароны лесу, 2) лясной мікалёгіі, 3) біярэгуляваньня вырошчаваньня пасадачнага матэрыялу, 4) лясной радыялёгіі, 5) радыялягічнага мадэляваньня лясных экасыстэмаў, 6) хімічных дасьледаваньняў глебаў і расьлінаў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: шматмэтавае лесакарыстаньне, павышэньне лесапрадукцыйнасьці, чалавечае ўзьдзеяньне на лясныя біяцэнозы, зьмяншэньне наступстваў радыяцыйнага забруджваньня на лясныя экасыстэмы. У Інстытуце лесу распрацавалі заканадаўства для лясной гаспадаркі. Правялі вырошчваньне дрэваў з вызначаным назапашваньнем радыёнуклідаў. У інстытуце працавалі акадэмік Віктар Іпацьеў, сябар-карэспандэнт Рыгор Ганчарэнка і 6 дактароў навук[3].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Юркевіч (1953—1956)
- Віктар Іпацьеў (1989—2006)
- Аляксандар Кавалевіч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Арганізацыі Аддзяленьня біялягічных навук (Інстытут лесу) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 4 лютага 2019 г. Праверана 7 лютага 2019 г.
- ^ Аддзяленьне біялягічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 4 лютага 2019 г. Праверана 10 лютага 2019 г.
- ^ а б Уладзімер Багінскі. Інстытут лесу // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7. — С. 268. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адправіць паведамленьне (рас.) // Інстытут лесу, 2019 г. Праверана 7 лютага 2019 г.
- Кантактныя зьвесткі (рас.)
- Патэнты на вынаходзтвы (рас.)
- Зборнік навуковых працаў (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |