Інстытут дастасоўнай фізыкі
Інстытут дастасоўнай фізыкі | |
![]() 2019 год | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Скарот | ІДФ |
Папярэднік | лябараторыя фізычных праблемаў Фізыка-тэхнічнага інстытуту |
Дата ўтварэньня | 15 кастрычніка 1963 (59 гадоў таму) |
Від | навуковая |
Праўны стан | установа |
Задача | распрацоўка неразбуральнага кантролю прамысловых вырабаў |
Сядзіба | Першамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 16 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°54′48″ пн. ш. 27°36′19″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.60528° у. д.Каардынаты: 53°54′48″ пн. ш. 27°36′19″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.60528° у. д. |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь |
Сяброўства | Міжнародны камітэт неразбуральнага кантролю (Аўстрыя)[1] |
Службовыя мовы | расейская |
Кіраўнік | Міхаіл Хейфец |
Намесьнік па інавацыйнай працы | Аляксандар Гаркун[2] |
Навуковая сакратарка | Марыя Асадчая |
Асноўныя асобы | Аляксандар Крэнь, Раман Шулякоўскі, Аляксей Баеў[3] |
Управа | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Галоўная ўправа | «Навукова-практычны цэнтар матэрыялазнаўства» |
Іншае | |
Зьвязаныя службы | прадпрыемствы «Ферыт» і «Элкерм» |
Колькасьць работнікаў | 100 (2022 год)[4] |
Старонка ў сеціве | iaph.bas-net.by |
Колішняя назва | Аддзел фізыкі неразбуральнага кантролю (да студзеня 1980 г.) |
Інстытут дастасоўнай фізыкі (ІДФ) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў кастрычніку 1963 году ў якасьці Аддзелу фізыкі неразбуральнага кантролю.
На 2022 год уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся «Навукова-практычнаму цэнтру матэрыялазнаўства»[5]. Вырабляў прыборы неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі. Аказваў паслугі вымярэньня фізыка-мэханічных і магнітных уласьцівасьцяў вырабаў, матэрыялаў і рэчываў. Набіраў у асьпірантуру і дактарантуру на 2 спэцыяльнасьці: 1) мэтады кантролю і дыягностыка і ў машынабудаваньні, 2) прыборы і мэтады кантролю прыроднага асяродзьдзя і рэчываў, матэрыялаў і вырабаў[6]. Прадстаўнікі Інстытуту ўзначальвалі Беларускую асацыяцыю неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, якая ўваходзіла ў Эўрапейскі саюз неразбуральнага кантролю (Бэльгія). Таксама Інстытут быў сябрам Міжнароднага камітэту неразбуральнага кантролю (Аўстрыя)[4].
Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2022 год Інстытут дастасоўнай[7] фізыкі ўлучаў канструктарска-тэхналягічны аддзел і 6 лябараторыяў: 1) мэталафізыкі, 2) радыётамаграфіі, 3) кантактна-дынамічных мэтадаў кантролю, 4) магнітных мэтадаў кантролю, 4) ультрагукавога і капілярнага кантролю, 5) фізыкі электрамагнітных стратаў, 6) вылічальнай дыягностыкі[6].
Вырабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Інстытут дастасоўнай фізыкі вырабляў такія перанасныя вымяральныя прылады для прамысловасьці, як цьвёрдамеры і склерамеры, структураскопы і дэфэктаскопы, магнітамеры і таўшчынямеры, а таксама мэханавымяральнікі і прылады выпрабаваньня.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
15 кастрычніка 1963 году Акадэмія навук Беларускай ССР стварыла Аддзел фізыкі неразбуральнага кантролю на аснове лябараторыі фізычных праблемаў Фізыка-тэхнічнага інстытуту. Яго заснавальнікам стаў фізык-магнітоляг Мікалай Акулаў. У студзені 1980 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб пераўтварэньні Аддзелу фізыкі неразбуральнага кантролю ў Інстытут дастасоўнай фізыкі[4].
На 1998 год у Інстытуце дастасоўнай фізыкі дзейнічалі: рады абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў, асьпірантура і дактарантура, а таксама 13 лябараторыяў. Асноўнымі кірункамі навуковых дасьледаваньняў былі: стварэньне сродкаў неразбуральнага кантролю (НК) вырабаў і рэчыва, а таксама вытворчасьці для машынабудаваньня і энэргетыкі, фізыка-матычныя асновы вылічальнай дыягностыкі прадметаў і іх спалучэньняў са зьменлівай і разнаякай будовай. У Інстытуце распрацавалі: тэорыю нелінейнага дынамічнага перамагнічваньня і неаднароднага намагнічваньня; магнітныя і электрамагнітныя спосабы неразбуральнага кантролю; тэарэтычныя асновы капілярнага НК і акустычных спосабаў дэфэктаскапіі з выкарыстаньнем магнітнага поля; тэорыю сыстэмаў з выпадковай і зьменлівай будовай для дыягностыкі і кіраваньня дынамічнымі прадметамі; кіраваньне фізыка-мэханічнымі, магнітнымі і электрычнымі ўласьцівасьцямі шматслойных і неаднародных вырабаў і матэрыялаў. У 1994 годзе ў Токіё (Японія) выдалі працы ІДФ «Дасягненьні ў фізыцы электрамагнітнага неразбуральнага кантролю»[8].

У 2002 годзе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі зацьвердзіў Загад аб стварэньні Тэхнічны камітэт стандартызацыі «Тэхнічная дыягностыкі і неразбуральны кантроль» на аснове ІДФ. Да 2022 году гэты Тэхкамітэт распрацаваў 10 стандартаў выкарыстаньня матэрыялаў і неразбуральнага кантролю, у тым ліку для ракетна-касьмічнай тэхнікі, а таксама рэкамэндацыі для звыш 100 стандартаў і тэхнічных кодэксаў практыкі (ТКП)[9]. У 2010 годзе заснавалі навуковы часопіс «Неразбуральны кантроль і дыгностыка»[10].
Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мікалай Акулаў (1963—1967)
- В.А. Франюк (1967—1970)
- Мікалай Зацэпін (1970—1987)
- Валянцін Арцем’еў (1987—1993)
- Пётар Прахарэнка (1993—2004)
- Мікалай Мігун (2005—2014)
- Раман Шулякоўскі (2014—2020)
- Міхаіл Хейфец (з 2020 году)[4]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Даведнік пра сяброўства(анг.) // Міжнародны камітэт неразбуральнага кантролю, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ Пра нас(рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ Рады інстытуту(рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ а б в г Гісторыя(рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ Аддзяленьне фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ а б Арганізацыі Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 8 лістапада 2018 г. Архіўная копія ад 15 чэрвеня 2019 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ Зьміцер Саўка (2008) прикладной дастасоўны, ужытковы, стасоўны ◊ прикладная математика дастасоўная матэматыка ! не путать с бел. прыкладны = рус. примерный в разн. значениях Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі. Slounik.org. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ Пётар Прахарэнка. Інстытут прыкладной фізікі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 271. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
- ^ Тэхнічны камітэт стандартызацыі(рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
- ^ Часопіс «Неразбуральны кантроль і дыгностыка»(рас.) // Беларускі электронны цэнтар «Навука», 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Памылка Lua у Модуль:Бібліяінфармацыя на радку 423: attempt to concatenate field '?' (a nil value).