Міхал Сэрвацы Вішнявецкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д r2.7.3) (робат дадаў: sv:Michał Serwacy Wiśniowiecki
Радок 94: Радок 94:
[[pl:Michał Serwacy Wiśniowiecki]]
[[pl:Michał Serwacy Wiśniowiecki]]
[[ru:Вишневецкий, Михаил Серваций]]
[[ru:Вишневецкий, Михаил Серваций]]
[[sv:Michał Serwacy Wiśniowiecki]]
[[uk:Михайло Сервацій Вишневецький]]
[[uk:Михайло Сервацій Вишневецький]]

Вэрсія ад 18:13, 25 лютага 2013

Міхал Сэрвацы Вішнявецкі
Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, XVIII ст.
Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, XVIII ст.

Герб «Карыбут»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1680
Памёр 16 верасьня 1744
Пахаваны
  • Вішнявец[d]
Род Вішнявецкія
Бацькі Крыштап Вішнявецкі
Ганна з Хадароўскіх
Дзеці Альжбета з Вішнявецкіх[d] і Ганна з Вішнявецкіх[d]
Дзейнасьць дыплямат
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.

Мі́хал Сэрва́цы Вішняве́цкі (13 траўня 1680, Львоў — 16 верасьня 1744, Мерач) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменьнік і паэт. Гетман польны (17021703 і 17071709) і вялікі літоўскі (17031707 і з 1735), кашталян (17031706) і ваявода віленскі (17061707 і з 1735), канцлер вялікі літоўскі (17201735). Трымаў Пінскае, Ваўкавыскае, Мерацкае і Ваўкавішкаўскае староствы.

Міхал Сэрвацы — апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду Вішнявецкіх.

Біяграфія

З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Крыштапа, ваяводы бэлзкага, і Ганны з Хадароўскіх. Меў брата Януша Антонія.

Міхал Сэрвацы Вішнявецкі

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгімэнта войска Вялікага Княства Літоўскага (1730)[1].

У грамадзянскую вайну (1700) быў кіраўніком апазыцыі шляхты супраць Сапегаў. У 1700 годзе разьбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі, зруйнаваўшы ягоны палац у Ружанах.

Быў маршалкам надзвычайнага сойму 11 чэрвеня — 19 жніўня 1703 у Любліне. Некалькі разоў абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу.

У 1707 склаў пагадненьне з каралём і вялікім князем Станіславам Ляшчынскім супраць Аўгуста Моцнага. Таго ж году арыштаваны і вывезены ў Расею, адкуль у 1709 эміграваў.

У 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. На бацькаўшчыну вярнуўся ў 1716 у выніку пагадненьня з Аўгустам Моцным. На элекцыі 1733 будучы прыхільнікам Расеі падтрымаў кандыдатуру Аўгуста Саса.

Апошні мужчына-прадстаўнік старэйшай лініі Вішнявецкіх і ў родзе. Па ягонай сьмерці ўладаньні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшазьдзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх[2].

Тройчы браў шлюб, ягонымі жонкамі былі:

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 344.
  2. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 459.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Міхал Сэрвацы Вішнявецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў