EuroVelo
Выгляд
(Перанакіравана з «ЭўраВэля»)
EuroVelo (па-ангельску: EuroVelo) — праект Эўрапейскае роварнае фэдэрацыі па разьвіцьці роварнай сеткі з 13 маршрутаў доўгай працягласьці па ўсёй Эўропе[1]. Агульная іх даўжыня мусіць скласьці 70 000 км[2], болей за 45 000 км зь якіх ужо дзейнічаюць[3].
Маршруты EuroVelo прызначаныя для роварнага турызму па кантынэнце, аднак часта ўжываюцца і ў лякальных маштабах. Маршруты складаюцца як з роварных дарожак, так і з дарог, злучаных існымі або плянаванымі шляхамі.
У верасьні 2008 року Камітэт па транспарце і турызьме Эўрапейскага Зьвязу вылучыў на падтрымку EuroVelo 300 000 эўра[4].
Маршруты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нумар маршруту | Назва | Месты | Краіны | Працягласьць |
---|---|---|---|---|
EV1 | Атлянтычнае ўзьбярэжжа | Нордкап (EV7, EV11) — узьбярэжжа Нарвэгіі — Тронгэйм (EV3) — Бэргэн (EV12) — Абэрдын (EV12) — Інвэрнэс (EV12) — Глазга — Странрар — Бэлфаст — Голўэй (EV2) — Корк — Рослэр — Фішгард — Брыстал (EV2) — Плімут — Роскаф (EV4) — Нант (EV6) — Ля Рашэль — Бургас (EV3) — Саляманка — Сагрэш | Нарвэгія, Вялікабрытанія, Ірляндыя, Францыя, Гішпанія, Партугалія | 8186 км |
EV2 | Сталічны маршрут | Голўэй (EV1) — Дублін — Голігед — Брыстал (EV1) — Лёндан (EV5) — Гарўіч — Ратэрдам — Гаага — Мюнстэр (EV3) — Бэрлін (EV7) — Познань (EV9) — Варшава (EV11) — Менск — Масква | Ірляндыя, Вялікабрытанія, Нідэрлянды, Нямеччына, Польшча, Беларусь, Расея | 5500 км |
EV3 | Маршрут пілігрымаў | Сант’яга-дэ-Кампастэля — Леон — Бургас (EV1) — Бардо — Тур (EV6) — Арлеан (EV6) — Парыж — Намюр (EV5) — Аахен (EV4) — Мюнстэр (EV2) — Гамбург (EV12) — Одэнсэ (EV10) — Выбарг — Фрыдрыхсгаўн (EV12) — Гётэборг (EV12) — Осьлё — Рорус — Тронгэйм (EV1) | Гішпанія, Францыя, Бэльгія, Нямеччына, Данія, Швэцыя, Нарвэгія | 5122 км |
EV4 | Цэнтральнаэўрапейскі маршрут | Раскоф (EV1) — Атлянтычнае ўзьбярэжжа Францыі — Гаўр — Кале (EV5) — Мідэлбург — Аахен (EV3) — Бон — Франкфурт-на-Майне — Прага (EV7) — Брно (EV9) — Кракаў (EV11) — Львоў — Кіеў | Францыя, Бэльгія, Нямеччына, Чэхія, Польшча, Украіна | 4000 км |
EV5 | Via Romea Francigena | Лёндан (EV2) — Кэнтэрбэры — Кале (EV4) — Брусэль — Намюр (EV3) — Люксэмбург — Заарбрукен — Саргемін — Страсбург (EV15) — Базэль (EV6) — Люцэрн — Мілян — П’ячэнца (EV8) — Парма — Флярэнцыя (EV7) — Сіена — Рым (EV7) — Брындызі | Вялікабрытанія, Бэльгія, Люксэмбург, Нямеччына, Францыя, Швайцарыя, Італія | 3900 км |
EV6 | Атлянтыка — Чорнае мора (рачны маршрут) | Нант (EV1) — Тур (EV3) — Арлеан (EV3) — Нэвэр — Шалён-сюр-Сон — Базэль (EV5) — Пасаў — Лінц — Ібс-на-Дунаі (EV7) — Вена (EV9) — Браціслава — Будапэшт — Бялград (EV11) — Бухарэст — Канстанца | Францыя, Швайцарыя, Нямеччына, Аўстрыя, Славаччына, Вугоршчына, Сэрбія, Румынія | 3653 км |
EV7 | Сонечны маршрут | Нордкап (EV1, EV11) — Гапаранда (EV10) — Сундсваль (EV10) — цэнтральная Швэцыя — Капэнгаген (EV10) — Гедсэр — Ростак (EV10) — Бэрлін (EV2) — Прага (EV4) — Ібс-на-Дунаі (EV6) — Зальцбург — Мантуя (EV8) — Балёньня — Флярэнцыя (EV5) — Рым (EV5) — Нэапаль — Сыракузы — Мальта | Нарвэгія, Швэцыя, Данія, Нямеччына, Чэхія, Аўстрыя, Італія, Мальта | 6000 км |
EV8[5] | Міжземнаморскі маршрут | Кадыс — Маляга — Альмэрыя — Валенсія — Барсэлёна — Манака — П’ячэнца (EV5) — Мантуя (EV7) — Фэрара — Вэнэцыя — Трыест (EV9) — Рыека — Спліт — Дуброўнік — Тырана — Патры — Атэны (EV11) | Гішпанія, Францыя, Манака, Італія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Альбанія, Грэцыя | 5388 км |
EV9[6][7] | Балтыка — Адрыятыка (Бурштынавы маршрут) | Гданьск (EV10) — Познань (EV2) — Уроцлаў — Оламаўц — Брно (EV4) — Райнталь — Вена (EV6) — Марыбор — Любляна — Трыест (EV8) — Пуля | Польшча, Чэхія, Аўстрыя, Славенія, Італія, Харватыя | 1930 км |
EV10 | Балтыйскае мора (Ганзейскае кальцо) | Санкт-Пецярбург — Хэльсынкі (EV11) — Вааса — Оўлу — Гапаранда (EV7) — Сундсваль (EV7) — Стакгольм — Істад — Мальмё — Капэнгаген (EV7) — Одэнсэ (EV3) — Ростак (EV7) — Гданьск (EV9) — Калінінград — Клайпеда — Рыга — Талін (EV11) — Санкт-Пецярбург | Расея, Фінляндыя, Швэцыя, Данія, Нямеччына, Польшча, Летува, Латвія, Эстонія | 7930 км |
EV11 | Усходнеэўрапейскі маршрут | Нордкап (EV1, EV7) — азёры Фінляндыі — Хэльсынкі (EV10) — Талін (EV10) — Тарту — Вільня — Варшава (EV2) — Кракаў (EV4) — Кошыцэ — Сэгед — Бялград (EV6) — Скоп’е — Тэсалёнікі — Атэны (EV8) | Нарвэгія, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Летува, Польшча, Славаччына, Вугоршчына, Сэрбія, Паўночная Македонія, Грэцыя | 5964 км |
EV12 | Паўночнаморскі роварны маршрут | Бэргэн (EV1) — Ставангер — Крыстыянсан — Гётэборг (EV3) — Варбэрг — Грэнаа — Фрыдрыхсгаўн (EV3) — Гірцгальс — Эсб’ерг — Гамбург (EV3) — Гаага (EV2) — Ратэрдам — Гарўіч (EV2) — Кінгстан-апон-Гал — Ньюкасл — Эдынбург — Абэрдын (EV1) — Інвэрнэс (EV1) — Тэрса — Аркнэйскія астравы — Шэтландзкія астравы — Бэргэн (EV1) | Нарвэгія, Швэцыя, Данія, Нямеччына, Нідэрлянды, Вялікабрытанія | 5932 км |
EV13 | Сьляды жалезнай заслоны | Сэгед — Жымболія — Вэршац — Аршова — Кладава — Зайчар — Княжавац — Пірат — Драгаман — Кюстэндыл — Струміца — Пэтрыч — Гоцэ-Дэлчаў — Смолян — Кіпрынас — Сьвіленград — Эдырнэ — Малка-Тырнава — Рэзава | Фінляндыя — Расея — Эстонія — Латвія — Летува — Польшча — Нямеччына — Чэхія — Аўстрыя — Славаччына — Вугоршчына — Румынія — Сэрбія — Баўгарыя — Паўночная Македонія — Баўгарыя — Грэцыя — Баўгарыя — Турэччына — Баўгарыя | 6800 км |
EV15 | Райнскі маршрут | Андэрмат — Кур — Шафгаўзэн — Базэль (EV5-EV6) — Гунінг — Нойф-Брызах — Страсбур (EV5) — Лётэрбур — Карльсруэ — Людвігсгафэн — Мангайм — Майнц — Вісбадэн — Бінген — Кобленц — Бон — Кёльн — Дусэльдорф — Дуйсбург — Ксантэн — Арнэм — Утрэхт — Ратэрдам | Швайцарыя, Францыя, Нямеччына, Нідэрлянды | 1320 км |
- Легенда — зялёным: поўнач-поўдзень / сінім: захад-усход / чырвоным: колы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ [1]
- ^ Routes (анг.) EuroVelo. ECF. Праверана 23 студзеня 2012 г.
- ^ Projects and networks - EuroVelo (анг.). ECF. Праверана 23 January 2012 г.
- ^ Richard Peace (2008-09-17) Euros for EuroVelo (анг.) bikeradar.com. Future Publishing Ltd.. Праверана 2009-12-21 г.
- ^ eurovelo8.com EuroVelo 8
- ^ Eurovelo 9 at CyclingEurope.org
- ^ Radrouten Niederösterreich — EuroVelo 9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]EuroVelo — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |