Брындызі
Брындызі | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 15 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0831 | ||
Паштовы індэкс: | 72100 | ||
Нумарны знак: | BR | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°38′18″ пн. ш. 17°56′45″ у. д. / 40.63833° пн. ш. 17.94583° у. д.Каардынаты: 40°38′18″ пн. ш. 17°56′45″ у. д. / 40.63833° пн. ш. 17.94583° у. д. | ||
Брындызі | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.brindisi.it/ |
Бры́ндызі (па-італьянску: Brindisi) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Апулія, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Гістарычна горад гуляў важную ролю ў гандлі і культуры, дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу на італьянскім паўвостраве і натуральнаму порту на Адрыятычным моры. Горад застаецца буйным портам з гандлёвымі сувязямі з Грэцыяй і Блізкім Усходам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуюць некалькі вэрсіяў наконт таго, хто ёсьць заснавальнікам места. Адная зь іх палягае на тым, што заснаваў Брындызі легендарны Дыямэд. Географ Страбон кажа, што тэрыторыя места была калянізаваная жыхарамі Кносу, што месьціцца на Крыце. Першапачаткова Брындызі быў мэсапійскім паселішчам да рымскай экспансіі. У 267 годзе да н. э. або 245 году да н. э. места было заваяванае рымлянамі і сталася лацінскай калёніяй[3].
Пасьля Пунічных войнаў Брындызі стаў буйным цэнтрам марскога гандлю. За часам сацыяльнай вайны ён жыхары места набылі рымскае грамадзянства і сталі вольным портам пры Суле. Аднак места пацярпела за часам аблогі, якую ладзіў Цэзар у 49 годзе да н. э., падчас Цэзаравай грамадзянскай вайны. У 42 і 40 гады да н. э. Брындызі зноў быў атакаваны. Тут каля 220 году да н. э. нарадзіўся паэт Пакувіюс, а ў 19 годзе да н. э. памёр выбітны паэт Вэргіліюс. Пры рымлянах Брындыі быў буйным горадам з насельніцтвам блізу 100 тысячаў жыхароў і актыўным портам. Гэта быў галоўны пункт злучэньня з Дурэсам і Керкірай. З Рымам яго злучалі Апіевая і Траянавая дарогі.
Пазьней Брындызі быў заваяваны остготамі і адваяваны Бізантыйскай імпэрыяй у VI стагодзьдзі. У 674 годзе места было разбуранае лянгабардамі, ачоленымі бэнэвэнцкім герцагам Рамуальдам I, але горад хутка аднавіўся, дзякуючы выгоднай натуральнай гавані. У IX стагодзьдзі блізу Брындызі існавала паселішча сарацынаў, якое ў 836 годзе было захопленае піратамі. У 1070 годзе горад быў заваяваны нарманамі і ўвайшоў у склад княства Таранта. Брындызі зноў набыў значнасьць за часам крыжовых паходаў. Тут зьявілася сядзіба біскупа, а таксама ў месьце была пабудаваная катэдра і замак з арсэналам, што зрабіла места прывілеяваным портам. У 1156 годзе места было абложанае войскамі Бізантыйскай імпэрыяй, аднак нападнік не далі рады, што паклала канец спробам бізантыйцаў заваяваць Паўднёвую Італію.
У Брындызійскай катэдры ладзіўся шлюб нармандзкага прынца Сыцыліі Ражэр III, сына сыцылійскага караля Танкрэда. Імпэратар Фрыдрых II, спадчыньнік кароны Ерусаліму, і Ізабэла Брыенская выправіліся з Брындызі ў 1227 годзе ў шосты крыжовы паход. Фрыдрых II збудаваў тут замак зь вялізнымі акруглымі вежамі, каб ахоўваць унутраную гавань. Пазьней ён быў пераўтвораны ў турму[4]. Як і іншыя парты Апуліі, Брындызі на кароткі час знаходзіўся пад уладай Вэнэцыі, але неўзабаве быў адваяваны Гішпаніяй. Горад быў фактычна спустошаны чумой у 1348 годзе, а пазьней быў разрабаваны ў 1352 і 1383 гадах. У 1456 годзе ў горадзе адбыўся землятрус[4]. У 1707—1734 гадах Брындызі перайшоў пад уладу Аўстрыі, а пасьля — Бурбонаў. Зь верасня 1943 году па люты 1944 году Брындызі быў часовай рэзыдэнцыяй ураду Італіі і прымаў караля Віктара Эмануіла III.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ «Brundisium (Brindisi) Puglia, Italy». Perseus Digital Library.
- ^ а б Ashby, Thomas (1911). «Brindisi». In Chisholm, Hugh (ed.). Encyclopædia Britannica. Vol. 4 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 572.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт. (італ.)