Перайсьці да зьместу

Абэрдын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абэрдын
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Вялікабрытанія
Дата заснаваньня 1175
Геаграфія
Плошча
  • 65,1 км²
Каардынаты 57°09′00″ пн. ш. 02°06′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • ▼200 680 чал. (2016)
Этнахаронімы аберди́нец[1], аберди́нцы[1] і Obar Dheathaineach
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 1224
Паштовы індэкс AB10-AB13 (parte), AB15, AB16, AB22-AB25
Узнагароды
Сайт aberdeencity.gov.uk (анг.)
Абэрдын на мапе Вялікабрытаніі
Абэрдын
Абэрдын
Абэрдын

Абэрды́н (па-ангельску: Aberdeen) — горад на паўночным усходзе Шатляндыі, Вялікабрытанія. Гэта трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Шатляндыі, адзін з 32 раёнаў рады мясцовага самакіраваньня Шатляндыі і 39-е места паводле плошчы забудовы ў Вялікабрытаніі. Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі насельніцтва паселішча ў 2018 годзе складала 200 тысяч чалавек[2]. Горад мае доўгую пясковую берагавую лінію і марскі клімат, у выніку чаго лета ёсьць халодным, але мае месца мяккая зіма. З моманту адкрыцьця нафты ў Паўночным моры ў 1969 годзе Абэрдын быў вядомы як марская сталіца эўрапейскай нафты[3]. Тэрыторыя вакол сучаснага гораду ёсьць заселенай ужо прынамсі 8 тысяч гадоў[4], калі дагістарычныя вёскі месьціліся вакол вусьцяў мясцовых рэкаў Дзі і Дон.

Абэрдын атрымаў статус каралеўскага гораду ад шатляндзкага кіраўніка Давіда I у XII стагодзьдзі[5], што эканамічна зьмяніла места. У горадзе існуюць два ўнівэрсытэты, як то Абэрдынскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1495 годзе, і Унівэрсытэт Робэрта Гордана, які атрымаў унівэрсытэцкі статус толькі ў 1992 годзе. Гэта робіць места адукацыйным цэнтрам паўночна-ўсходняй Шатляндыі. Традыцыйныя галіны, як то рыбалоўства, выраб паперы, суднабудаваньне і выраб тэкстылю, былі пасунутыя нафтавай прамысловасьцю і дзейнасьцю марскога порту Абэрдына, які ёсьць самым буйным на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Шатляндыі.

  1. 1 2 Левашов Е. А. Аберди́н // (нявызначаны загаловак) (рас.) — СПб: Дмитрий Буланин, 2000. — С. 19. — ISBN 5-86007-221-X
  2. ↑ «Mid-2016 Population Estimates for Settlements and Localities in Scotland». National Records of Scotland.
  3. ↑ Shepherd, Mike (2015). «Oil Strike North Sea: A first-hand history of North Sea oil». Luath Press.
  4. ↑ «Welcome to Aberdeen». Aberdeen Accommodation Index.
  5. ↑ «The old burghs of Aberdeen». Aberdeen Civic Society.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]