Смолян
| Смолян | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Баўгарыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 1002 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 41°35′ пн. ш. 24°42′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 4700 | ||||
| Сайт | smolyan.bg | ||||
| Смолян на мапе Баўгарыі Смолян | |||||
Смо́лян (па-баўгарску: Смолян; па-грэцку: Σμόλιαν) — горад на поўдні Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Смолянскай вобласьці. Месьціцца ў гарыстай мясцовасьці, таму недалёк ад гораду месьціцца папулярны лыжны курорт Пампорава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле археалягічных зьвестак, тэрыторыя вакол Смоляну была ўпершыню заселеная ў 2—1 тысячагодзьдзі да н. э. У Сярэднявеччы сваю назву атрымаў ад славянскага племені смалянаў, якія пасялілася ў рэгіёне ў VII стагодзьдзі. Места ўваходзіла ў склад Бізантыйскай і Баўгарскай імпэрыяў. На працягу некаторага часу ў XIV стагодзьдзі мясцовасьць апынулася пад кантролем баўгарскага фэадала Момчыла, да таго як рэгіён быў падпарадкаваны Асманскай імпэрыі. Па кіраваньнем туркаў знаходзіўся на працягу пяці стагодзьдзяў.
Рэгіён быў вызвалены 21-м войскам на чале з Уладзімерам Сэрафімавым у 1912 годзе падчас Першай балканскай вайны. Сучасны горад Смолян быў утвораны праз аб’яднаньне трох вёсак у 1960 годзе.
