Перайсьці да зьместу

П’ячэнца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ячэнца
італ. Piacenza
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
рэгіён Эмілія-Раманьня
правінцыя П’ячэнца
Дата заснаваньня 218 да н. э.
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 62 м
Часавы пас
Каардынаты 45°03′ пн. ш. 9°42′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы piacentini
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0523
Паштовы індэкс 29121–29122
Нумарны знак PC
Сайт comune.piacenza.it (італ.)
П’ячэнца на мапе Італіі
П’ячэнца
П’ячэнца
П’ячэнца
Дуома ў П’ячэнцы.

П’ячэ́нца (па-італьянску: Piacenza) — горад у паўночнай Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар правінцыі П’ячэнца. Насельніцтва складае 103 294 чалавекі (2020 год)[4]. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе ракі По. Горад быў заснаваны ў 218 да н. э.[5]

Гарадзкая пляніроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаваньне гораду — цагляная катэдра (дуома) ў лямбардзка-раманскім стылі (1122—1253). Фасад катэдры Сан-Антоніё адносіцца да XI стагодзьдзя, але большая частка храму была пазьней перабудаваная. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асьвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сыкстынскую Мадону»). Велізарнае паляцца Фарнэзэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і ня скончылі. Паляцца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.

ГодКолькасьць насельніцтва
2014102 400[6]
2018103 942
2020103 294[4]
  1. archINFORM (ням.) — 1994.
  2. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  3. https://demo.istat.it/?l=it
  4. 1 2 Dato Istat - Popolazione residente al 31 dicembre 2020 (dato provvisorio) (італ.) demo.istat.it Праверана 29 сакавіка 2021 г.
  5. Britannica, The Editors of Encyclopaedia. «Piacenza». Encyclopedia Britannica, https://www.britannica.com/place/Piacenza-Italy. Accessed 22 September 2021.
  6. Асейнов Р. М., Галкина Т. А. ПЬЯЧЕНЦА // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://web.archive.org/web/20210921231143/https://bigenc.ru/fine_art/text/3486541 Дата обращения: 22.09.2021