Альмэрыя
| Альмэрыя | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Андалюзія | ||||
| Правінцыя | Альмэрыя | ||||
| Дата заснаваньня | 955 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Almería[d] | Марыя дэль Мар Васкес Агуэра[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 296,21 км² | ||||
| Тып клімату | паўпустыня[d] | ||||
| Вышыня НУМ | 27 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 36°50′25″ пн. ш. 2°28′05″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 191 443 чал. (2012) | ||||
| Этнахаронімы | almeriense, almerienc, almerienca і Almeriense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 950 | ||||
| Паштовы індэкс | 04001–04009 | ||||
| Сайт | aytoalmeria.es | ||||
| Альмэрыя на мапе Гішпаніі Альмэрыя | |||||
Альмэрыя (па-гішпанску: Almería) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Мае выхад да Міжземнага мора.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны халіфам Абд-ар-Рахманам III у 955 годзе. Горад павінен быў стаць асноўнай гаваньню для ўмацаваньня міжземнаморскай абароны халіфату.
У гэты пэрыяд горад дасягнуў свайго гістарычнага піку. Пасьля драбненьня Кордаўскага халіфату Альмэрыя кантралявалася выключана мясцовымі мусульманскімі эмірамі. Шоўкавая прамысловасьць, заснаваная на насаджэньні тутавых дрэваў і сухім ляндшафце правінцыі, зрабіла Альмэрыю яшчэ больш заможным месцам.
Горад часьцяком быў абложаны, то бок падчас спрэчкі эміраў Гранады й Валенсіі, а таксама падчас асабліва жорсткай аблогі, калі хрысьціяне, пакліканыя Другім крыжовым паходам папам Эўгеніюшам III. З гэтае нагоды Альфонса VII, на чале зьмяшаных сілаў каталёнцаў, генуэзцаў, пізцаў і франкаў, здолеў акупаваць Альмэрыю ў кастрычніку 1147 году.
На працягу дзесяцігодзьдзя, аднак, Альмэрыя зноўку перайшла да кантроль мусульманскіх эміраў з роду Альмаравідаў, і толькі ў канцы XV стагодзьдзя горад стала ўвайшоў у склад хрысьціянскай краіны. Альмэрыя здалася каталіцкім манархам, Фэрдынанду і Ізабэле, 26 сьнежня 1489 году.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Абсалютны максымум t, °C | 24,4 | 25,2 | 32,4 | 34,2 | 34,2 | 40,8 | 41,2 | 41,1 | 37,6 | 34,4 | 29,0 | 27,7 | 41,2 |
| Сярэдні максымум t, °C | 18,8 | 19,4 | 21,3 | 23,1 | 26,0 | 30,2 | 32,8 | 33,0 | 31,1 | 26,6 | 22,9 | 19,3 | 33,4 |
| Сярэдняя t, °C | 12,6 | 13,3 | 15,1 | 17,0 | 19,2 | 23,5 | 26,1 | 26,7 | 24,2 | 20,4 | 16,4 | 13,3 | 19,1 |
| Сярэдні мінімум t, °C | 5,9 | 6,5 | 8,1 | 10,5 | 12,0 | 15,7 | 19,3 | 20,0 | 17,2 | 13,5 | 10,6 | 7,6 | 5,9 |
| Абсалютны мінімум t, °C | 0,1 | 1,0 | 1,0 | 6,0 | 8,4 | 10,4 | 12,0 | 14,8 | 10,1 | 1,6 | 3,1 | 2,0 | 0,1 |
| Норма ападкаў, мм | 24 | 25 | 16 | 17 | 12 | 5 | 1 | 1 | 14 | 27 | 28 | 30 | 200 |
| Вільготнасьць, % | 67 | 67 | 65 | 62 | 63 | 61 | 60 | 63 | 65 | 68 | 67 | 67 | 65 |
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе маецца футбольны клюб «Альмэрыя», якая гуляе ў Ля Лізе.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ María Vázquez se proclama primera alcaldesa de la historia de Almería (гішп.) — Almería: 2022. — ISSN 2171-8415