Шэтландзкія астравы
| Шэтландзкія астравы | |
| анг. Shetland Islands, Shetland гэльск. Sealtainn | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Статус | дарадчая тэрыторыя Шатляндыі |
| Уваходзіць у | Шатляндыю |
| Адміністрацыйны цэнтар | Лерўік |
| Кіраўнік | Алістэр Кармайкл |
| Афіцыйныя мовы | ангельская і шатляндзкая мова |
| Насельніцтва (2010) | 23 000 (31-е месца) |
| Шчыльнасьць | 15 чал./км² |
| Плошча | 1 468 км² (12-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Шэтландзкіх астравоў | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | GB-ZET |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Шэтла́ндзкія астравы (па-ангельску: Shetland Islands, па-гэльску: Sealtainn) — архіпэляг на паўночным усходзе ад Шатляндыі. Архіпэляг ляжыць таксама на паўночны ўсход ад Аркнэйскіх астравоў, у 270 км на паўднёвы ўсход ад Фарэрскіх астравоў і зьяўляецца пунктам падзелу Нарвэскага й Паўночнага мораў.
Агульная плошча — 1466 км², зь якіх 967 км² прыпадае на востраў Мэйнлэнд (літаральна «Галоўны Востраў»).
Астравы складаюць адну з 32 дарадчых тэрыторыяў Шатляндыі (council area). Шэтланды таксама складаюць выбарчую акругу на выбарах у Шатляндзкі парлямэнт.
З больш за сотні астравоў заселеныя толькі дванаццаць — Анст, Бара, Брэсэй, Вайла, Ел, Макл-Ро, Мэйнлэнд (галоўны востраў, на якім разьмешчаны Лерўік, адміністрацыйны цэнтар астравоў), Папа-Стур, Трондра, Ўэлсэй, Фэтлар і Фула.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат на Шэтландах марскі субарктычны, умераны з-за ўплыву цёплых водаў Атлянтыкі. Тэмпэратура вады ад 5 °C у сакавіку да 13-14 °C у канцы жніўня. Аднак лета халаднаватае, і тэмпэратура рэдка перавышае 21 °C. Рэкорд сярэднямесячнай тэмпэратуры быў устаноўлены ў жніўні 1947 году — 17,2 °C. Аднак улетку 2008 году неаднаразова фіксаваліся тэмпэратуры звыш 20 °C.
У цэлым клімат пахмурны і вільготны з ападкамі (больш 1 мм) на працягу 200 дзён у годзе. У Лерўіку гадавыя ападкі складаюць у сярэднім 1238 мм, зь пікам у лістападзе й сьнежні, калі выпадае да чвэрці гадавой нормы. Мінімум ападкаў выпадае з красавіка па жнівень, хоць ніколі месячныя ападкі не бываюць менш за 50 мм. Сьнегапад магчымы ў любы час зь ліпеня да пачатка чэрвеня, хоць звычайна сьнег не ляжыць больш за дзень. Туман магчымы ўлетку на большай частцы астравоў, з-за астуджэньня морам паўднёвых вятроў.
Паўночнае становішча астравоў забясьпечвае вялікую зьмену даўжыні сьветлавога дня на працягу году — ад 3 гадзінаў 45 хвіл. падчас зімовага сонцастаяньня да 23 гадзінаў падчас летняга, са зьмярканьнем у астатні час дня. Аднак вільготнасьцьь клімату забясьпечвае перавагу пахмурнага надвор’я ўвесь час, таму лік сьветлавых гадзін дасягае толькі 1065, гэта значыць 25 % усяго дзённага часу.
| Сярэдні максымум самага халоднага месяца | 4.9 °C (люты) |
| Сярэдні максымум самага цёплага месяца | 14 °C (жнівень) |
| Дні з замаразкамі | 33 дня |
| Штогадовыя ападкі | 1037 мм |
| Дні са сьнегападамі | 60 дзён |
| Лік дажджлівых дзён | 285 дзён |
Ляндшафт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Берагі астравоў парэзаныя глыбокімі цясьнінамі, званымі мясцовымі жыхарамі «voes». Гэтыя залівы нагадваюць нарвэскія ф’ёрды. Для Шэтландзкіх астравоў тыповы голыя пагорыстыя раўніны і плято (вышынёй да 450 мэтраў над у.м.). На астравах практычна не сустракаюцца дрэвы, бо яны не ў стане супрацьстаяць вятрам, якія ўвесь час прысутнічаюць на астравох. Ляндшафт ствараюць узгоркі і пашы, парослыя невысокай цьвёрдай травою.
Астравы ў літаратуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ўолтэр Скот, «Карсар»
- Шэран Болтан, «Ахвярапрынашэньне»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Shetlands tourist agency climate page, accessed 19 April 2007
