Саляманка
| Саляманка | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Кастылія і Леон | ||||
| Правінцыя | Саляманка | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Salamanca[d] | Carlos Manuel García Carbayo[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 38,6 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 802 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 40°58′ пн. ш. 5°40′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 154 462 чал. (2010) | ||||
| Этнахаронімы | salmantino, charro, charra, salamantina, Salamancan, Salmantin, Salmantine, salamanquense, salamanquès, salamanquesa, salamanquín[1], salamanquina[1], salamanquino[1], salamanquinos[1], salamanquines[1], salmanquinu, salmanquina і salmantino | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 923 | ||||
| Паштовы індэкс | 37001–37009 | ||||
| Нумарны знак | SA | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | salamanca.es | ||||
| Саляманка на мапе Гішпаніі Саляманка | |||||
Саляманка (па-гішпанску: Salamanca) — горад у Гішпаніі, аўтаномная супольнасьць Кастылія і Леон, сталіца аднайменнай правінцыі. Заснаваны ў дарымскую эпоху. Згадваецца як вакійскі горад Гелмантыка пры захопе яго ў 220 да н. э. Ганібалам. У 1218 заснаваны ўнівэрсытэт. У 1985 годзе стары горад аб’яўлены ЮНЭСКО часткай сусьветнай спадчыны чалавецтва. Насельніцтва — 160 тыс. чалавек, маецца чыгуначны вакзал і аэрапорт, дзяржаўны і каталіцкі ўнівэрсытэты.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны ў дарымскую эпоху як кельцкае паселішча, дзеля абароны тэрыторыі на беразе ракі Дуэра. У III стагодзьдзі да н. э. Бэта аблажыў горад. З падзеньнем картагенянаў горад пачаў прымаць большае значэньне як камэрцыйны цэнтар у рымскай Гішпаніі дзякуючы свайму ўдаламу разьмяшчэньню. Праз Саляманку праходзіла рымская дарога, вядомая як Вія-дэ-ля-Плята, якая злучала яго з горадам Эмэрыта Аўгуста (цяпер Мэрыда) на поўдні і Астурыка Аўгуста (цяпер Асторга) на поўначы. Захавалы рымскі моста датуецца I стагодзьдзем і быў часткай гэтай дарогі.
З падзеньнем Рымскай імпэрыі, аланы кантралявалі Лузітанію, і Саляманку была часткай гэтага рэгіёну. Пазьней горад быў заваяваны вэстготамі й быў уключаны ў іхную тэрыторыю. Горад меў свайго біскупа.
Саляманку здаўся маўрам на чале з Муса бін Нусаірам у 712 годзе. На працягу многіх гадоў гэтая вобласьць, паміж поўднем ад ракі Дуэра й да поўначы ад ракі Тормэс, сталася галоўным тэатрам ваенных дзеяньняў паміж хрысьціянскімі каралеўствамі й мусульманскімі кіраўнікамі аль-Андалюса. Сталая барацьба каралеўства Леон а потым і каралеўства Кастыліі й Леона супраць Халіфата спустошыла Саляманку й зьвяла яе да няважнага стану. Пасьля бітвы пры Сыманкаса (939) хрысьціяне пасяліліся ў гэтам месцы. Пасьля ўзяцьця Таледа Альфонсам VI Кастыльскім у 1085 годзе адбылося канчатковае перасяленьне хрысьціянаў у горад. Раймон Бургундзкі ўзначаліў групу пасяленцаў рознага паходжаньня ў 1102 годзе.
Адзін з самых важных момантаў у гісторыі Саляманкі быў 1218 год, калі Альфонса IX Леонскі дараваў Каралеўскую хартыю ўнівэрсытэту Саляманкі, хоць фармальна навучаньнья тут існавала па меншай меры з 1130 году. Неўзабаве ён стаў адным з найбольш значных і прэстыжных акадэмічных цэнтраў у Эўропе.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1985 годзе стары горад Саляманкі быў абвешчаны ЮНЭСКО часткай Сусьветнай спадчыны чалавецтва. Галоўная гарадзкая плошча, Пляса-Маёр, якая была пабудавана ў 1729—1733 гадох, аформлена ў стылі радыкальнага барока ягоным найбуйнейшым прадстаўніком, Чурыгерам. На плошчы, акружанай аркадамі з выявамі гішпанскіх каралёў і генэрала Франка (у гады грамадзянскай вайны, якi выбраў сваёй рэзыдэнцыяй эпіскапскі палац у Саляманцы), высіцца ратуша ў стылі чурыгерэска. Быў час, калі перад ёй праводзілі карыду.
У значнай ступені захаваўся старажытнарымскі мост праз раку Тормэс, які даў пачатак сучаснаму гораду. Ад зьнесеных сьценаў сярэднявечнага гораду ацалела толькі гвазьдзіковая вежа канца XV стагодзьдзя. З захавалых гатычных асабнякоў праслаўлены Дом з ракавінкамі, які пабудаваў у XVI стагодзьдзі канцлер найбагацейшага ордэна Сьв. Якава. Каса Ліс — адзін з найлепшых на захадзе Гішпаніі прыкладаў стылю мадэрн.
