Перайсьці да зьместу

Маляга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маляга
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Андалюзія
Правінцыя Маляга
Дата заснаваньня VIII стагодзьдзе да н. э.
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Málaga[d] Франсіска дэ ля Торэ Прадас[d]
Геаграфія
Плошча 395 км²
Вышыня НУМ 11 м
Часавы пас
Каардынаты 36°43′10″ пн. ш. 4°25′12″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 568 507 чал. (2010)
Этнахаронімы malagueño, malagueña, Malaguène[1] і Malaguène
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 95
Паштовы індэкс 29001–29018
Нумарны знак MA
Сайт malaga.eu
Маляга на мапе Гішпаніі
Маляга
Маляга
Маляга

Маляга (па-гішпанску: Málaga) — горад і муніцыпалітэт у Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Маляга, месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Маючы на 2010 год насельніцтва ў памеры 568 507 чалавек, Маляга зьяўляецца другім паводле велічыньні горадам у Андалюзіі й шостым паводле гэтага паказчыку ў краіне. Самы паўднёвы буйны горад у Эўропе, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Коста-дэль-Соль ля Міжземнага мора, прыкладна за 100 км на ўсход ад Гібральтарскага праліву і каля 130 км на поўнач ад Афрыкі.

Горад зьяўляецца важным культурным цэнтрам і мае досыць багатую мастацкую спадчыну. Сусьветна вядомы мастак і скульптар Паблё Пікаса й актор Антоніё Бандэрас нарадзіліся ў Малязе.

Маляга была заснавана фінікійцамі ў VIII стагодзьдзі да н. э. пад назвай Маляка. У пэрыяд рымскага панаваньня з 206 году да н. э. горад зьяўляўся важным портам, маючы назоў Флявія Малясытана. У 402 годзе Маляга была заваяваная вэстготамі. У 711 годзе Маляга апынулася пад кантролем арабаў, якія ўварваліся на паўвостраў з Паўночнай Афрыкі. Пры арабскім панаваньні горад стаў значным эканамічным цэнтрам. З XI стагодзьдзя места было цэнтар эмірату. 19 жніўня 1487 году Маляга была адваяваная кастыльскімі войскамі й далучана да Кастыліі. У 1501 і ў 1568—1570 гады Маляга была адным з цэнтраў паўстаньняў марыскаў.

Падчас Гішпанскай рэвалюцыі 1868—1874 гадоў, у ліпені 1873 году, у Малязе адбывалася кантанальнае паўстаньне бакуністаў. Падчас Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Маляга была базай рэспубліканскага флёту да захопу ў лютым 1937 году войскамі Франка пры падтрымцы Італіі. Сярод вядомых ураджэнцаў Малягі — мастак і скульптар Паблё Пікаса, у гонар якога названы аэрапорт, і актор кіно Антоніё Бандэрас.

У 1960-х гадох, нягледзячы на жорсткі франкісцкі рэжым, Маляга перажывала эканамічны бум, зьвязаны з рэзкім павелічэньнем патоку турыстаў, сярод якіх больш за ўсё было немцаў і ангельцаў. Менавіта ў гэты час становіцца папулярным гішпанскі курорт Коста-дэль-Соль і на гэтыя гады прыпадае рост прамысловасьці й самога гораду. Акрамя таго, росквіт Малягі падтрымліваўся працоўнымі мігрантамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якія забясьпечвалі наяўнасьць дастатковай колькасьці працоўнай сілы для прагрэсу ва ўсіх сфэрах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf