Бардо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бардо
франц. Bordeaux
Бардо
Blason ville fr Bordeaux (Gironde).svg Coat of Arms of Bordeaux (Chief of France Moderne).svg
Герб Бардо Сьцяг Бардо
Дата заснаваньня: 5 стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Францыя
Рэгіён: Нувэль-Акітэн
Дэпартамэнт: Жыронда
Мэр: Алян Жупэ
Плошча: 49,36 км²
Вышыня: 1—42 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 252 040 чал.
шчыльнасьць: 5106,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовыя індэксы: 33000—33300, 33800
Геаграфічныя каардынаты: 44°50′16″ пн. ш. 0°34′46″ з. д. / 44.83778° пн. ш. 0.57944° з. д. / 44.83778; -0.57944Каардынаты: 44°50′16″ пн. ш. 0°34′46″ з. д. / 44.83778° пн. ш. 0.57944° з. д. / 44.83778; -0.57944
Бардо на мапе Францыі
Бардо
Бардо
Бардо
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bordeaux.fr

Бардо́ (па-француску: Bordeaux, па-аксытанску: Bordèu) — партовы горад, разьмешчаны на рацэ Гарона ў паўночна-заходняй Францыі. Насельніцтва складае 252 040 чалавек (2016 год), а агульная колькасьць разам з прыгарадамі складае 1 158 431 чалавек і зьяўляецца сёмай паводле велічыні гарадзкой аглямэрацыяй у Францыі. Бардо зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 — рэгіёну Аквітанія) і прэфэктурай дэпартамэнту Жыронда.

Бардо лічыцца сусьветнай сталіцай вытворчасьці вінаў. Тут знаходзіцца штаб-кватэра найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы віна «Vinexpo»[1]. Штогадовы бюджэт віннай індустрыі Бардо складае каля 14,5 млрд эўра[2]. Сусьветна вядомая марка віна «Бардо» вырабляецца ў навакольлі гораду з XVIII стагодзьдзя. Гістарычная частка гораду знаходзіцца ў Сьпісе сусьветнай гістарычнай спадчыны ЮНЭСКО як «выбітны гарадзкі архітэктурны ансамбль» XVIII стагодзьдзя[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладна паміж 30 000 і 20 000 гадоў таму, тэрыторыя сучаснага Бардо была заселеная нэандэртальцамі стаянкі якіх былі знойдзеныя ў вядомай пячоры Pair-non-Pair каля Бур сюр Жырандэ, на поўнач ад Бардо.

Каля 300 году да н. э. у навакольлі было заснаванае кельцкае паселішча Burdigala. Паселішча было заваяванае рымлянамі ў 60 годзе да н. э. і стала цэнтрам гандлю волавам і сьвінцом. Празь некаторы час горад стаў сталіцай рымскай правінцыі Аквітанія, і найбольшы росквіт быў дасягнуты ў ІІІ стагодзьдзі. У 276 годзе Бардо быў разрабаваны вандаламі. У 409 годзе горад зноў быў узяты вандаламі, у 414 вэстготамі, а ў 498 годзе франкамі. У выніку гэтых спусташэньняў пачаўся паступовы заняпад гораду.

У канцы VI стагодзьдзя, Бардо зноў пачаў хутка разьвівацца і стаў адміністрацыйным цэнтрам навакольных земляў і цэнтрам архідыяцэзіі ў складзе Францкага каралеўства. У канцы VII стагодзьдзя зноў пачаўся заняпад Бардо. У 732 годзе горад быў разрабаваны войскам Абд эр-Рахмана, пасьля таго як ён перамог войска герцага Эда Аквітанскага.

Пад уладай Каралінгаў, Бардо стаў важным вайсковым цэнтрам, які быў прызначаны для абароны вусьця ракі Гароні ад нападаў вікінгаў. У канцы Х стагодзьдзя Бардо быў атрыманы ў спадчыну герцагамі Гасконскімі.

З ХІІ да XV стагодзьдзя, Бардо аднавіў свой уплыў, дзякуючы шлюбу герцагіні Элеаноры Аквітанскай і Генры Плянтагенэта, які празь месяц пасьля вясельля стаў каралём Ангельшчыны — Генры ІІ. У гэты пэрыяд горад квітнеў, дзякуючы гандлю віном. З 1362 да 1372 году, Бардо стаў сталіцай незалежнай дзяржавы абвешчанай Эдуардам Чорным Прынцам, але пасьля таго, як ён быў забіты ў бітве каля Кастыльёну (1453 г.) гэтая дзяржава была далучаная да Францыі. Асноўнай крыніцай разьвіцьця гораду ў гэты час быў гандаль віном з Ангельшчынай[4].

У 1462 годзе Бардо атрымаў права зьбіраць парлямэнт, але важнасьць гораду значна ўзрасла ў XVI стагодзьдзі, калі ён стаў цэнтрам гандлю цукрам і рабамі з Вэст Індыі. Жыхары Бардо прымалі ўдзел у антыўрадавых паўстаньнях, якія былі падаўлены францускім войскам толькі ў 1653 годзе, калі армія Люі XIV заняла горад.

ХVIII стагодзьдзе стала залатым пэрыядам у гісторыі Бардо. Насельніцтва гораду значна павялічылася, было пабудавана шмат прыстаняў. Віктор Юго лічыў горад вельмі прыгожым і аднойчы сказаў: «вазьміце Вэрсаль, дадайце Антвэрпэн і вы атрымаеце Бардо». Варон Хаўсман, які доўгі час быў прэфэктам гораду ў гэты час, зьдзейсьніў вялікую перабудову Бардо.

Францускі ўрад пераехаў у Бардо пад час Другой сусьветнай вайны, калі ўзьнікла пагроза захопу Парыжу нямецкімі войскамі. Але празь некаторы час сталіцай Францыі стаў горад Вішы.

З 1940 да 1943 году ў Бардо знаходзілася база італьянскіх падводных лодак. Адсюль італянскі каралеўскі флёт удзельнічаў у «бітве за Атлянтыку». У гэты ж час тут базавалася 12 нямецкая флятылія падводных лодак.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бардо знаходзіцца блізка каля ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяну, у паўднёва-заходняй Францыі, на поўначы Аквітаніі. Праз горад цячэ рака Гаронь, якая дзеліць яго на дзьве часткі: правабярэжную (усходнюю) і левабярэжную (заходнюю). Гістарычна склалася, што левабярэжная частка больш разьвітая. У Бардо, па рацэ Гаронь могуць плаваць нават акіянскія лайнэры. Левабярэжная частка Бардо разьмяшчаецца на забалочаных нізінах.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бардо знаходзіцца ў зоне акіянічнага клімату са значным уплывам міжземнаморскага. Зіма ў горадзе ня вельмі халодныя, дзякуючы заходнім вятрам, якія прыносяць цяпло з боку Атлянтычнага акіяну. Лета цёплае і працяглае, дзякуючы паветраным масам зь Біскайскай затокі. Сярэдняя тэмпэратура ўзімку складае каля 6,5 °C, але часта зімы яшчэ больш цёплыя[5]. Летняя сярэдняя тэмпэратура складае каля 19,5 °C, але за апошнія 10 гадоў значна ўзрасла. Напрыклад летам 2003 году быў дасягнуты рэкорд сярэдняй летняй тэмпэратуры (+23,3 °C)[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бардосховішча мультымэдыйных матэрыялаў