Перайсьці да зьместу

Кошыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кошыцэ»)
Кошыцы
славац. Košice
Кошыцы
Герб Кошыцаў Сьцяг Кошыцаў
Першыя згадкі: 1230
Краіна: Славаччына
Край: Кошыцкі
Рэгіён: Абаў
Прэзыдэнт места: Рыхард Рашы
Плошча: 243,752721 км²
Вышыня: 255 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 240 688 чал.[1]
шчыльнасьць: 987,43 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-55
Паштовы індэкс: 040 00
NUTS: 599981
Нумарны знак: KE
Геаграфічныя каардынаты: 48°43′0″ пн. ш. 21°15′0″ у. д. / 48.71667° пн. ш. 21.25° у. д. / 48.71667; 21.25Каардынаты: 48°43′0″ пн. ш. 21°15′0″ у. д. / 48.71667° пн. ш. 21.25° у. д. / 48.71667; 21.25
Кошыцы на мапе Славаччыны
Кошыцы
Кошыцы
Кошыцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.kosice.sk

Ко́шыцы (па-славацку: Košice, па-нямецку: Kaschau, па-вугорску: Kassa) — другі па велічыні горад Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Кошыцкага краю, месьціца на рацэ Горнадзе, каля самай мяжы з Вугоршчынай.

Кошыцы ёсьць важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славаччыны. Тут разьмешчаны другі па велічыні ўнівэрсытэт краіны, а таксама маюцца мноства музэяў, выстаўкавых галерэяў і тэатраў. У горадзе месьціцца мэталюргічны камбінат U. S. Steel Košice, які зьяўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгункавую сетку й міжнародны аэрапорт.

Першы раз Кошыцы былі узгаданыя ў 1230 годзе. А з XIV стагодзьдзя горад становіцца другім па значнасьці горадам Славаччыны, якая на той момант уваходзіла ў Вугорскае каралеўства. У XV стагодзьдзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVII—XVIII стагодзьдзях Кошыцы становяцца цэнтрам паўстаньняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Фэрэнца Ракошы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўнівэрсытэт. У 1919 годзе ў Кошыцы была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 1938—1944 гадох горад быў акупаваны Вугоршчынай.

Галоўнай падзеяй спартовага жыцьцё гораду зьяўляецца традыцыйны кошыцкі маратон. Гэтае штогадовае спаборніцтва традыцыйна праходзіць у першую нядзелю кастрычніка й зьбірае некалькі тысячаў удзельнікаў[2].

У Кошыцах базуецца аднайменны футбольны клюб, які браў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў сэзону 1997—1998 гадоў (першым са славацкіх клюбаў).

У 2012 годзе ў цэнтры гораду й ягоным навакольлі пройдзе чэмпіянат сьвету па спартовым арыентаваньні сярод юнакоў[3]. У старым цэнтры пройдзе спрынт (дыстанцыя з чаканым часам пераможцы 15 хвілінаў), а ў навакольлі, сярод карставых формаў рэльефу, пройдуць спаборніцтвы ў астатніх дысцыплінах.

  1. ^ Demografia (31.12.2011) (славацк.) Košice. Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 27 жніўня 2013 г.
  2. ^ Міжнародны маратон у Кошыцэ (Славаччына)
  3. ^ Slovakia appointed organiser of JWOC 2012

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]