Леон (Гішпанія)
| Леон | |||||
| гішп. León | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 29 да н. э. | ||||
| Краіна: | Гішпанія | ||||
| Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія і Леон | ||||
| Правінцыя: | Леон | ||||
| Кіраўнік: | José Antonio Diez Díaz[d][1] | ||||
| Плошча: | 39,03 км² | ||||
| Вышыня: | 837 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2012) | |||||
| колькасьць: | 131 680 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 3373,82 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | 987 | ||||
| Паштовы індэкс: | 24001–24010 | ||||
| Нумарны знак: | LE | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д.Каардынаты: 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д. | ||||
Леон на мапе Гішпаніі Леон | |||||
| http://www.aytoleon.es/ | |||||
Леон (па-гішпанску: León) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Насельніцтва складае 137 тысячаў жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Сьвятога Якава».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заснаваны жаўнерамі рымскага VII Парнага легіёну (першая назва — «Сэптыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёну ў позьні пэрыяд Рымскай імпэрыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вэстготаў Леовігільдам, а ў 717 годзе — наноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным зь першых гарадоў, узятых падчас Рэканкісты й стаў часткай Астурыйскага каралеўства ў 742 годзе. Пасьля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.
У XVI стагодзьдзі пазіраўся эканамічны й дэмаграфічны спад які працягваўся да XIX стагодзьдзя. У ліпені 1936 году падчас Грамадзянскай вайны Леон далучыўся да вайны супраць рэспубліканцаў.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1979 годзе быў заснаваны Ўнівэрсытэт Леону. Паводле зьвестак на 2005 год ён налічвае каля 13 тысячаў студэнтаў.
Славутасці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Плошча Сан-Маркас на беразе ракі Бэрнэсгі ля масту Сан-Маркас з кляштаром і гатэлем-шпіталем для паломнікаў
- Плошча Санта-Дамінга з царквой Сан-Марсэлё і палацамі Каса-дэ-лёс-Батынэс і Гусманэс
- Сквэр Сіда
- Раманская базыліка Сан-Ісідра
- Леонскі сабор
- Біскупскі палац
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Браганса, Партугалія
- Порту, Партугалія
- Леон, Мэксыка
- Варонеж, Расея
- Дублін, Ірляндыя
- Сянтан, Кітай
- Кордава, Гішпанія
- Шартр, Францыя