Кадыс
| Кадыс | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Андалюзія | ||||
| Правінцыя | Кадыс | ||||
| Дата заснаваньня | XI стагодзьдзе да н. э. | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Cádiz[d] | José María González Santos[d][1], Teófila Martínez[d], Carlos Díaz Medina[d], José León de Carranza[d], Pedro Barbadillo Delgado[d], Emilio Beltrami López-Linares[d], Enrique Díaz Rocafull[d], Jerónimo Almagro y Montes de Oca[d], Nicomedes Herrero y López[d], Fernando de Arbazuza y Oliva[d], Sebastián Martínez de Pinillos y Tourne[d], Ramón Rivas y Valladares[d], Alfonso Moreno Gallardo[d], Francisco Sánchez Cossío[d], Manuel García Noguerol[d], Francisco Clotet y Miranda[d], Francisco Clotet y Miranda[d] і Bruno García de León[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 12,10 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 11 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 36°32′ пн. ш. 6°17′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 123 948 чал. (2012) | ||||
| Этнахаронімы | gaditano, gaditana і gaditano | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 11000 | ||||
| Нумарны знак | CA | ||||
| Сайт | cadiz.es | ||||
| Кадыс на мапе Гішпаніі Кадыс | |||||
Кадыс (па-гішпанску: Cádiz) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Мае выхад да Атлянтычнага акіяну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 году да н. э. і прэтэндуе на званьне найстарэйшага гораду Эўропы. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны картагенянамі. Пасьля Другой Пунічнай вайны, у 206 годзе да н. э., Гадэс перайшоў да рымлянаў. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазьней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў, вэстготаў і арабаў. У грэкаў і бізантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Сьвету», была нават прымаўка «далей Кадыса й шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Грыгорыюс Багаслоў у «пахвальным слове» Базылю Вялікаму.
У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй. У першай гішпанскай кроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 году, падрыхтаванай каралём Альфонса X, гаворыцца пра тое , што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Гэркулеса, і засяленьне мясцовасьці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэцкага герою[2]. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі гішпанскіх экспэдыцыяў у Амэрыку. З суседняга з Кадысам порту Палёс-дэ-ля-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калюмба.
У 1766 годзе кароль Карляс III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 1810—1812 гады беспасьпяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 году. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фэрдынандам VII. Кадыс быў абложаны французамі й узяты ў 1824 годзе.
У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстаньне, якое пацягнула за сабой адрачэньне ад пасады Ізабэлы II, адстаўку Гансалеса Брава й фармаваньне новага ўраду на чале з Хасэ Кончам.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уваход у стары горад Кадысу абараняе Земляная брама (гішп. Puerta de Tierra).
- Кадыскі Новы сабор быў пабудаваны ў стылі барока па праекце гішпанскага архітэктара Вісэнтэ Асэра.
- Стары сабор Кадыса, цяпер царква Санта-Крус, быў пабудаваны ў XIII стагодзьдзі й моцна пацярпеў падчас наступу на Кадыс ангельцаў ў 1596 годзе.
- У назіральнай вежы Тавірэ працуе камэра-абскура.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.abc.es/espana/20150613/abci-alcalde-kichi-cadiz-201506131201.html
- ↑ Primera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кадыс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў