Перайсьці да зьместу

Смаляны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 19:07, 4 чэрвеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Смаляны
Замак Белы Ковель
Замак Белы Ковель
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Смалянскі
Насельніцтва: 646[1] (2001)
Колькасьць двароў: 291
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211014
Геаграфічныя каардынаты: 54° пн. ш. 30° у. д. / 54° пн. ш. 30° у. д. / 54; 30Каардынаты: 54° пн. ш. 30° у. д. / 54° пн. ш. 30° у. д. / 54; 30
Смаляны на мапе Беларусі
Смаляны
Смаляны
Смаляны
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Смаля́ны — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзярноўка. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 646 чал. (2001). Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Воршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны; каля аўтамабільнай дарогі Ворша — Лепель.

Смаляны — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны, да нашага часу тут захаваліся руіны замка князёў Сангушкаў Белы Ковель.

Назва

На думку краязнаўца А. Шынкевіча, тапонім «Смаляны» ўтварыўся ад слова «смала», якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык А. Мяцельскі лічыць, што назва паселішча мае зьвязак зь ягоным разьмяшчэньнем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Смаляны як маёнтак у Аршанскім намесьніцтве, уладаньне князя С. Бельскага, датуецца 1484 годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У розныя часы Смаляны знаходзіліся ў валоданьні князеў Курбскіх, Астроскіх, Сангушкаў і інш. Да 1626 году князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у часе Трынаццігадовай і Вялікай Паўночнай войнаў. Аднак сапраўдны заняпад замка пачаўся ў кан. XVIII ст., а ў сяр. XIX ст. новы гаспадар паселішча расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў збудаваньне на цэглу[3].

Статус мястэчка Смаляны мелі з 1678 году. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ордэна дамініканаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Смаляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Аршанскага павету. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаса-Праабражэнскую, а ў 1864 годзе — мураваную Аляксееўскую цэрквы. У Вайну 1812 году 1314 лістапада пад Смалянамі адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Н. Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана. Станам на 1880 год у Смалянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касьцёл, 4 малітоўныя дамы, сынагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX ст. існавалі гарбарны і цагельны заводы, шпіталь, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Смаляны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Смаляны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам сельсавету Аршанскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1999 тут было 537 гаспадарак. У наш час у Смалянах дзейнічае толькі драўляная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква 2-й паловы XVIII стагодзьдзя.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Смалянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Транспарт

Каля Смалянаў (за 200 м на поўдзень ад вёскі) праходзіць шаша Р15 (Ворша — Лепель)

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Замак Белы Ковель (XVII ст.)
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
  • Магіла Тамаша Зана
  • Млын
  • Сядзібна-паркавы комплекс
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Аляксея (XIX ст.)

Страчаная спадчына

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. C. 49.
  2. ^ Святаслаў Асіноўскі. Смаляны // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. C. 363.
  3. ^ Смалянскі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 602.
  4. ^ Smolany (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 894.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Смалянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў