Азярніца
Азярніца лац. Aziarnica | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Слонімскі |
Сельсавет: | Азярніцкі |
Плошча: | 3,8 км² |
Вышыня: | 170 м н. у. м. |
Насельніцтва (2010) | |
колькасьць: | 411 чал. |
шчыльнасьць: | 108,16 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1562 |
Паштовы індэкс: | 231807 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°4′0″ пн. ш. 24°58′0″ у. д. / 53.06667° пн. ш. 24.96667° у. д.Каардынаты: 53°4′0″ пн. ш. 24°58′0″ у. д. / 53.06667° пн. ш. 24.96667° у. д. |
± Азярніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Азярні́ца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іванаўцы. Цэнтар сельсавету Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 411 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Слоніма, за 1,5 км ад чыгуначнага прыпынку Азярніца (лінія Баранавічы — Ваўкавыск).
Азярніца — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Азярніцу датуецца 1478 году ў ліку «прысёлкаў» маёнтку Дзярэчына, якім валодалі Копачы. У канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў паселішча знаходзілася ў валоданьні Б. Мілашэвіча, па ягонай сьмерці ў 1509 годзе — вялікіх князёў.
3 1510 году маёнткам у Азярніцы валодаў падскарбі земскі Б. Багавіцінавіч. Згодна з дакумэнтам за 1569 год, паселішча мела статус мястэчка ў Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні І. Гарнастая. На 1604 год тут было 55 двароў і 10 корчмаў
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Азярніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 39 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавала школа, штогод праводзіліся 2 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Азярніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азярніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Азярніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Азярніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1969 год тут было 155 двароў, на 1990 год — 187, на 1994 год — 173. У 2000-я гады Азярніца атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Вежа пры станцыі, 1925 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1928 г.
-
Перад царквой, 1944 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 272 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 210, жабракоў 1[3]; 1878 год — 808 чал. (375 муж. і 422 жан.), у тым ліку 350 юдэяў[4]; 1886 год — 418 чал.
- XX стагодзьдзе: 1969 год — 496 чал.; 1990 год — 431 чал.[5]; 1994 год — 442 чал.[6]; 1999 год — 453 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 411 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Азярніцы працуюць дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа, лякарня сястрынскага догляду, лекарская амбуляторыя, вясковыя клюб і бібліятэка, пошта, АТС, аптэка, крама, комплексна-прыёмны пункт.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Мікалая (1867; мураўёўка)
Прыкладна за 200 м на паўночны захад ад Азярніцы знаходзіцца гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку, якое адносяць да 1-га тысячагодзьдзя н. э. Гэтая знакавая мясьціна трапіла ў Сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 321.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
- ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 787.
- ^ Шаблюк В. Азярніца // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 70.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 173.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-6302-61-7.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|