Ятранка
Выгляд
| Ятранка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Ярошычаў |
| Вусьце | Шчара |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 31 км |
Ятранка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Моўчадзі (басэйн Нёману). Цячэ ў Наваградзкім і Зьдзецельскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4‰[1].
Прытокі — Мутніца (правы), Лапушанка. На рацэ стаіць мястэчка Наваельня.
Пачынаецца каля вёскі Ярошычаў Наваградзкага раёну, упадае ў Моўчадзь на поўдні мястэчка Наваельні Зьдзецельскага раёну. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Наваградзкага ўзвышша. На рацэ сажалкі каля вёсак Круцілавічаў і Стараельні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 472.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.