Міхал Кезгайла
![]() Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1405 каля 1410 |
Памёр | 1476 |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Кезгайла Валімонтавіч Алена |
Міхал Кезгайла (Міхайла Кезгайлавіч; каля 1410 — 1476) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канцлер вялікі літоўскі (з 1446), адначасна намесьнік смаленскі (1450—1458) і ваявода віленскі (з 1459).
Ад вялікага князя Казімера атрымаў частку Лукомльскай воласьці (пазьнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Наваградзкім павеце, воласьці Бакшты (пазьнейшыя Дукора і Сьмілавічы) у Менскім павеце, у 1465 — Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[1].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Яна і Дабяслава.
Быў паплечнікам вялікага князя Казімера, у часе адсутнасьці якога кіраваў дзяржаўнымі справамі.
Выступаў супраць Флярэнційскай уніі, хоць і быў каталіком[2]. Фундаваў родавую капліцу Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Віленскай катэдры[3]. Не пакінуў нашчадкаў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 80.
- ^ Spieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.
- ^ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|