Царква Раства Багародзіцы (Наваельня)
| Помнік гісторыі | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Царква Раства Багародзіцы
| |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Наваельня |
| Каардынаты | 53°27′10.3″ пн. ш. 25°34′46.9″ у. д. / 53.452861° пн. ш. 25.579694° у. д.Каардынаты: 53°27′10.3″ пн. ш. 25°34′46.9″ у. д. / 53.452861° пн. ш. 25.579694° у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
| Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Наваельні. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне мястэчка пад адрасам Наваяльнянскі пляц, 14А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Наваельні збудавалі ў 1876—1879 гадох на месцы пастаўленай у 1755 годзе драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, якая згарэла ў 1847 годзе. Пры царкве заснавалі царкоўна-прыходзкае папячыцельства, працавалі школы ў Ведравічах і Наваельні з 84 навучэнцамі хлопчыкамі і 11 дзяўчынкамі.
У 2010 годзе царкве надалі статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з кубападобнага аб’ёму малітоўнай залі пад пакатым 4-схільным дахам, прастакутнай трапезнай і апсыды. Над дахам узвышаецца вялікі купал-цыбуліна на 8-гранным барабане, над уваходам і апсыдай — меншыя купалы-цыбуліны. Аркавыя аконныя праёмы і круглыя люкарны бакавых фасадаў аб’ядноўваюцца ў 2 ярусы агульнай кілепадобнай ліштвай. Выгляд кілепадобных арак маюць уваходныя парталы 3 паперцяў і абрамленьні аркавых аконных праёмаў. Дэкор фасадаў улучае крапаваныя шырынкамі пілястры, прафіляваныя карнізы, аркатурныя фрызы, нішы.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гістарычныя здымкі
-
каля 1900 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 292.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000702 |