Луконіца (вёска)
Луконіца лац. Łukonica | |
Касьцёл Сьвятога Міхала | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зэльвенскі |
Сельсавет: | Галынкаўскі |
Насельніцтва: | 79 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1564 |
СААТА: | 4226804026 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′58″ пн. ш. 25°1′33″ у. д. / 53.18278° пн. ш. 25.02583° у. д.Каардынаты: 53°10′58″ пн. ш. 25°1′33″ у. д. / 53.18278° пн. ш. 25.02583° у. д. |
± Луконіца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Луко́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Луконіцы. Уваходзіць у склад Галынкаўскага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 79 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Зэльвы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва.
Луконіца — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Луконіца ўпамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як сяло і прысёлак у маёнтку Дзярэчын, які знаходзіўся ў валоданьні Копачаў (Капачэвічаў). З XVI стагодзьдзя Луконіцай валодалі Нарбуты (Нарбутовічы). У 1505 годзе харунжы надворны Войцех Нарбутовіч з жонкай Ганнай заснавалі тут касьцёл Міхала Арханёла.
У 1566 годзе ў Луконіцы адбываліся таргі і кірмашы, што ўскосна сьведчыць пра існаваньне мястэчка. У крыніцах XVII стагодзьдзя паселішча значыцца як мястэчка (1610 год), пазьней — як сяло (1630, 1663 гады). Луконіца знаходзілася ў валоданьні Гарабурдаў, Палубінскіх, Пініцкіх, Ціхановічаў. На 1630 год тут было 17 двароў, млын; на 1663 год — 14 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Луконіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Старавескай воласьці Слонімскага павету[2] Гарадзенскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 29 двароў, царква і крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Луконіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Луконіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Луконіца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Луконіца ўвайшла ў БССР, у Галынкаўскі сельсавет Зэльвенскага раёну. На 1997 год тут было 55 двароў, на 1999 год — 54.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 200 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1997 год — 121 чал.[4]; 1999 год — 121 чал.[5]
- XIX стагодзьдзе: 2010 год — 79 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Луконіцы працуюць вясковы клюб і крама.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 206.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 282.
- ^ Шаблюк В. Луконіца // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 71.
- ^ Шаблюк В. Луконіца // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 70.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 366.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|