Раготна
| Раготна лац. Rahotna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Зьдзецельскі |
| Сельсавет | Дварэцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°20′54″ пн. ш. 25°29′09″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 408 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1563 |
| Паштовы індэкс | 231476 |
| СААТА | 4223817078 |
| Нумарны знак | 4 |
| Раготна на мапе Беларусі ± Раготна | |
Раго́тна[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лядзінкі. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 408 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Зьдзецелу; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, на аўтамабільнай дарозе Наваельня — Казлоўшчына.
Раготна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў і сядзіба Валовічаў, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Раготна ўпамінаецца ў XVІІІ стагодзьдзі. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Раготна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[3] Гарадзенскай губэрні. У 1840 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл. Паводле інвэнтару 1843 году, мястэчка знаходзілася ў валоданьні Шукевічаў[4], пазьней перайшло да Валовічаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Раготна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Раготна
- Панарама, 20.11.1915 г.
- Нямецкі абоз, 13.11.1915 г.
- 25.10.1915 г.
- 2.11.1915 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раготна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Раготна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час будынак касьцёла вярнулі каталікам.
У 1939 годзе Раготна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2001 год тут было 216 двароў. 28 жніўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Раготнаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Дварэцкага сельсавету[5].
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл па маскоўскай перабудове, 1915 г.
- Сядзіба Валовічаў, 1915 г.
- Дом Вацлава Пратасевіча, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 550 чал.
- XX стагодзьдзе: 2001 год — 510 чал.[6]; 2010 год — 408 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Раготне працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (1840)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Сядзіба Валовічаў (XIX ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 201.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 376.
- ↑ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 695.
- ↑ Адамчык В. Фатальная лічба «3». Генеалогія, альбо Радавод Адамчыкаў // Arche. № 5 (10), 2000.
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 202.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||