Перайсьці да зьместу

Сакалова (Бярозаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сакалова
лац. Sakałova
Населены пункт
Былая каталіцкая капліца
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Бярозаўскі
Сельсавет Сакалоўскі
Першыя згадкі 1593
Часавы пас
Каардынаты 52°32′28″ пн. ш. 25°04′30″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 678 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1643
Паштовы індэкс 225212
СААТА 1208863026[2]
Нумарны знак 1
Сакалова на мапе Беларусі ±
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова

Сакало́ва[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Бярозы, каля аўтамабільнай дарогі МенскБерасьце.

Саколаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася колішняя каталіцкая капліца[4], помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы пісьмовы ўпамін пра Сакалова як мястэчка Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1593 годам, калі Іван Адрынец прадаў яго Яну Жарноўскаму[5].

Пазьней Сакалова стала цэнтрам нягродавага староства, якое трымаў кашталян полацкі Адам Бжастоўскі[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сакалова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1820 годзе тут збудавалі каталіцкую капліцу, якую па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сакалова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сакалова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з савецка-польскай Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сакалова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Сакалова ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету.

На 2001 год тут было 244 двары. У 2008 годзе Сакалова атрымала афіцыйны статус «аграгарадку»[8].

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 766 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 790 чал.[9]; 2009 год — 678 чал.[1]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Сакалове працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 101.
  4. Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 177.
  5. Говін А. Мая адметная вёска(недаступная спасылка) // Маяк. 2 верасьня 2009 г.
  6. Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 31.
  7. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. Решение Березовского районного Совета депутатов от 11.03.2008 № 64 «О преобразовании сельских населенных пунктов Березовского района в агрогородки»
  9. БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 85.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]