Новадзявяткавічы
| Новадзявяткавічы лац. Novadziaviatkavіčy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Слонімскі |
| Сельсавет | Новадзявяткавіцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 162 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°54′58″ пн. ш. 25°10′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 622 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1562 |
| Нумарны знак | 4 |
| Новадзявяткавічы на мапе Беларусі ± Новадзявяткавічы | |
Новадзявя́ткавічы[a][1], Новыя Дзявяткавічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Грыўды. Цэнтар сельсавету Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 622 чалавекі. Знаходзяцца за 29 км на паўднёвы захад ад места і за 30 км ад чыгуначнай станцыі Слоніму.
Дзявяткавічы — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў пераходным стылі ад барока да клясыцызму касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Сьлізьняў, помнік архітэктуры XIX ст., узарваны савецкімі партызанамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Дзявяткавічы датуецца 11 траўня 1598 году, калі яны ўваходзілі ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні роду Мялешкаў.
У 1677 годзе Тэадор Мялешка прадаў сваю частку маёнтку Аляксандру Казімеру Сьлізьню. У 1779 годзе Тадэвуш Сьлізень збудаваў драўляны касьцёл у Старых Дзявяткавічах, а потым, у 1786 годзе, мураваны (Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла) у Новых. Апошні будаваўся ў стылі барока як пахавальня роду[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзявяткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[4] Гарадзенскай губэрні. У гэты час Старыя Дзявяткавічы перайшлі ў валоданьне роду Калупайлаў. У сярэдзіне XIX ст. Альфрэд Сьлізень збудаваў у Новых Дзявяткавічах мураваны палац у ангельскім стылі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дзявяткавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі
- Старая графіка Дзявяткавічаў
- Касьцёл. К. Кагнавіцкі, 1805 г.
- Касьцёл, абмеры 1867 г.
- Палац, 1862 г.
- Палац. Н. Орда, 1860—77 гг.
- Палац. К. Чарноцкі, 1925 г.
- Палац. К. Чарноцкі, 1925 г.
- Палац. К. Чарноцкі, 1925 г.
- Палац. К. Чарноцкі, 1925 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзявяткавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дзявяткавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час будынак колішняга касьцёла вярнулі каталікам.
У 1939 годзе Дзявяткавічы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету Слонімскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе савецкія партызаны ўзарвалі палац Сьлізьняў. На 2000 году ў вёсцы было 227 двароў. У 2000-я гады Новадзявяткавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 2000 год — 624 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 622 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Новадзявяткавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1786)
- Могілкі старыя каталіцкія: капліцы-пахавальні Сьлізьняў
- Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Палац Сьлізьняў (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Новадзявяткавічаў
- Касьцёл з боку апсыды
- Капліца-пахавальня
- Руіны капліцы-пахавальні
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У афіцыйным даведніку, выдадзеным у 2004 годзе, выкарыстоўваецца назва Новадзевя́ткавічы, аднак цяпер, згодна з нармалізацыяй 2005 году Беларускага клясычнага правапісу, гэтая назва зьяўляецца памылковай (згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» — састарэлай).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 328.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 376.
- ↑ Прокофьева С., Прокофьев И. Девятковичи новые и старые // Газета Слонімская. № 279, 10 кастрычніка 2002 г.
- ↑ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 290.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 358.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
- Прокофьева С., Прокофьев И. Девятковичи новые и старые // Газета Слонімская. № 279, 10 кастрычніка 2002.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||