Палонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Палонка
трансьліт. Palonka
Arthur levy017-Polonka 1902-1903.jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Палонкаўскі
Насельніцтва: 694 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225332
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°8′44″ пн. ш. 25°42′55″ у. д. / 53.14556° пн. ш. 25.71528° у. д. / 53.14556; 25.71528Каардынаты: 53°8′44″ пн. ш. 25°42′55″ у. д. / 53.14556° пн. ш. 25.71528° у. д. / 53.14556; 25.71528
Палонка на мапе Беларусі ±
Палонка
Палонка
Палонка
Палонка
Палонка
Палонка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пало́нка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ісе. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 694 чал. (2010). Знаходзіцца за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Новая Мыш — Слонім.

Палонка — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Палонку як сяло, уладаньне Сапегаў датуецца 1506 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 28 чэрвеня 1660 году каля Палонкі адбылася бітва, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі паразу маскоўскім захопнікам. У 1680 годзе ў мястэчку заснавалі дамініканскі кляштар (існаваў да 1830 году). На 1756 год Палонка была цэнтрам маёнтку, якім валодаў Бэнэдыкт Булгак. У гэты час у мястэчку было 46 двароў, сярод местачкоўцаў былі рымар Сымон Шымарскі, ткач Мартын Сталярчук, сталяр Яска Рашко, сьлесар Міхаіл Макоўскі, шаўцы Гінол Кантон, Андрэй Юрно, Яська Сьлесарчук, краўцы Пётар і Ян Шацына, Мацей Шамровіч, Аляксандар Кахановіч.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Палонка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У 1-й палове 1880-х у мястэчку было каля 20 двароў, царква, царкоўна-прыходзкая школа, 2 юдэйскія школы.

У пачатку XX стагодзьдзя ў Палонцы было 56 двароў, земская народная вучэльня.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Палонка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Палонка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Новая Мыш Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Палонка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Навамышанскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 290 двароў. У 2000-я Палонка атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 98 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 4, мяшчанаў-юдэяў 55, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 33, жабракоў 2[3]; 1881 год — 200 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 500 чал.; 1998 год — 780 чал.[5]; 1999 год — 750 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 694 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Палонцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1880-я)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1680)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 73
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  4. ^ Jelski A., Krzywicki J. Połonka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 726.
  5. ^ Дулеба Г. Палонка // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 390.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Палонкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў