Бутрым Кезгайла
Герб «Задора» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | да 1445 |
| Род | Кезгайлы |
| Бацькі | Кезгайла Валімонтавіч Алена |
| Дзеці | Ганна Бутрымаўна[d][1][2] |
Бутрым Кезгайла (у каталіцтве Ўладзіслаў; ? — да 1445) — літоўскі баярын.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бодэрым (Bauderrim[3][4][5]) і Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[6], Rimboto[7]) — імёны германскага паходжаньня[8][9]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[10] або ад асновы -буд- (-бод-)[11] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[12]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[13]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[14] (тое ж, што і Рымбут).
Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Butrim[16] Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[17], Wladislaus alias Butrin (1445 год)[18], her Butrinco[16].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены (нявысьветленага паходжаньня). Меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і, магчыма, Таліята.
У 1437 годзе ўпамінаецца ў данацыі Яна Гаштольда як брат Міхайлы і Яна Кезгайлавічаў. Як сына ваяводы жамойцкага значыцца ў памянной кнізе брацтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве.
У 1445 годзе ўпамінаецца як нябожчык у мэмарыяльным запісе Алены Кезгайлавай у кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 253. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях (белар.) / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 35–37. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
- ↑ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 128.
- ↑ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l’anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 375.
- ↑ Köbler G. Germanisches Wörterbuch. 5. Auflage, 2014.
- ↑ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
- ↑ Profous A. Místní jména v Čechách, jejich vznik, původní význam a změny. Díl. V. — Praha, 1960. S. 263.
- ↑ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 144.
- ↑ Huth V. Die Düsseldorfer Sakramentarhandschrift D 1 als Memorialzeugnis. Mit einer Wiedergabe der Namen und Namengruppen (Taf. XIV—XXXII) // Frühmittelalterlichen Studien. Bd. 20. — Berlin; New York, 1986. S. 296.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 19.
- 1 2 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 253.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
- ↑ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4