Дабяслаў Кезгайла
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | каля 1460 |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Кезгайла Валімонтавіч Алена |
Дабяслаў Кезгайла (Добка Кезгайлавіч; ? — каля 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі (з 1458).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага[1], і Алены зь нявызначанага роду. Меў братоў Міхала і Яна.
Упершыню згадваецца пад 1442. Значыцца як кашталян віленскі ў тэстамэнце Івашкі Манівідавіча, тагачаснага ваяводы віленскага.
Брак зьвестак пра жонку і нашчадкаў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 80.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.