Таліят Кезгайлавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таліят Кезгайлавіч

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена

Таліят Кезгайлавіч — літоўскі баярын.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Таліят

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Таліян складаецца з фармантаў -тал-, які паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы', і -ят-, які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[1]. Такім парадкам, імя Таліят азначае «дасьціпнае дзіця»[2].

Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Троцкое волости. Таляту Кезкгаиловичу пять чоловеков (Талят Кезкгаилович; 1440—1492 гады)[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», імаверны сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Відаць, меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і Бутрыма.

У 1433 годзе нейкі Таліят (Taleiothe) упамінаецца сярод літоўскіх водцаў, што ўварваліся ў землі Тэўтонскага ордэну (магчыма, тоесны Таліяту Вігайлавічу, які ў 1431 годзе засьведчыў Чартарыйскую ўмову).

У сярэдзіне XV ст. атрымаў пяць чалавек у Троцкай воласьці. Магчыма, тоесны памянёнаму ў лісьце 1481 году Яна Кезгайлы цівуну эйрагольскаму Таліяту[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  3. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  4. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 255.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4