Дзявалтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзявалтаў
лет. Deltuva
Deltuva002.JPG
Deltuvosherbas.PNG
Герб Дзявалтава
Першыя згадкі: 1385
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Насельніцтва: 503 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°14′20″ пн. ш. 24°40′10″ у. д. / 55.23889° пн. ш. 24.66944° у. д. / 55.23889; 24.66944Каардынаты: 55°14′20″ пн. ш. 24°40′10″ у. д. / 55.23889° пн. ш. 24.66944° у. д. / 55.23889; 24.66944
Дзявалтаў на мапе Летувы
Дзявалтаў
Дзявалтаў
Дзявалтаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзява́лтаў (па-летувіску: Deltuva) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павету Летувы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтар Дзявалтаўскага староства. Насельніцтва 503 чал. (2001).

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Вількаміру. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзявалтаў датуецца 1385, цэнтар воласьці[1]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва. У XV ст. — у валоданьні Валімунтавічаў, пазьней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэскіх, пазьней Грушэўскіх. У 1476 Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касьцёл, перароблены да 1570 Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI ст., у 1744 — прывілей на таргі і кірмашы[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1918 — у складзе Летувы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1897 — 506 чал.
  • 1923 — 442 чал.
  • 1959 — 361 чал.
  • 1970 — 352 чал.
  • 1989 — 521 чал.
  • 2001 — 550 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кальвінскі збор (XVI ст.)
  • Касьцёл (1752)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзявалтаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 200
  2. ^ Дзявалтаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 201

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дзявалтаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў