Ельня
Ельня | |||||
рас. Ельня | |||||
![]() Чыгуначная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская | ||||
Муніцыпальны раён: | Ельнянскі | ||||
Плошча: | 15 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 8993 чал.9168 | ||||
шчыльнасьць: | 599,53 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +7 48146 | ||||
Паштовы індэкс: | 216330 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′ пн. ш. 33°10′ у. д. / 54.567° пн. ш. 33.167° у. д.Каардынаты: 54°34′ пн. ш. 33°10′ у. д. / 54.567° пн. ш. 33.167° у. д. | ||||
Ельня на мапе Расеі ![]() ![]() Ельня | |||||
![]() |
Е́льня — места ў Расеі, на рацэ Дзясьне. Адміністрацыйны цэнтар Ельнянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9168 чалавек. Знаходзіцца за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Сухінічы, вузел аўтамабільных дарог.
Ельня — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Ельня ўпамінаецца ў канцы XII — пачатку XIII стагодзьдзя, калі яна ўваходзіла ў склад Смаленскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1404 годзе Ельня далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1447 годам яна ўпамінаецца як вёска Дварэцкай воласьці. У 1500 годзе па бітве на Вядрошы маскоўскія войскі ўзялі тут у палон Канстантына Астроскага[1]. У 1507 годзе пасля вялікага князя Жыгімонта Старога запатрабавалі ад маскоўскага гаспадара Васіля Іванавіча вяртаньня ўсіх «Літоўскіх гарадоў, валасьцей, земляў, вод...», сярод якіх упаміналася Ельня.
У 1552 годзе Ельня трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржаы. У 1618 годзе места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшло ў Смаленскі павет Смаленскага ваяводзтва.
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхара Ельні ліцьвінам: «старец Манасия сказал: родом литвин[a], Смоленского уезду, государевы волости Ельни» (1674 год)[3].
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Ельню захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Ельня апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. За маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II яна стала «царскім сялом», жыхары якога пастаўлялі ласёў на патрэбы палац. У 1776 годзе Ельня зноў стала местам, цэнтрам павету Смаленскай губэрні. 10 кастрычніка 1780 году ўлады даравалі месту герб «у срэбным полі тры зялёныя яліны»[4].
Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 84,74% насельніцтва Ельнянскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 10,71%[5]. У канцы XIX ст. у Ельні было 565 дамоў, дзейнічалі 2 цэрквы, працавалі трохклясная меская і жаночая прыходзкая вучэльні
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[6]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 19 ліпеня 1941 да 30 жніўня 1943 году Ельня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3861 чал., у тым ліку 1 каталік[7]
- XX стагодзьдзе: 1992 год — 9,5 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 9991 чал.; 2017 год — 9168 чал.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Празь Ельню праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р137: Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаў (А101).
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічае Ельнянскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарадзішча
- Чыгуначная станцыя (канец XIX ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Сьвятога Спаса (1792—1796)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1857)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Ельні
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ёсіф Макоўскі (1918—1986) — савецкі вайсковец
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[2]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Грынявецкі В. Ельня // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 616.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
- ^ Материалы для истории раскола за первое время его существования. Т. 3, ч. 3. — М., 1878. С. 340.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 161.
- ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Sulistrowski F. Jelnia // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 559
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|