Паўночны Райн — Вэстфалія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Паўночны Райн-Вэстфалія
ням. Nordrhein-Westfalen
Coat of arms of North Rhine-Westfalia.svg
Flag of North Rhine-Westphalia.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нямеччына
Статус Фэдэральная зямля
Адміністрацыйны цэнтар Дусэльдорф
Найбуйнейшыя гарады Кёльн, Дусэльдорф, Дортмунд, Эсэн, Дуйсбург і інш.
Дата ўтварэньня 23 жніўня 1946
Прэм’ер-міністар Ганэлëра Крафт
Афіцыйныя мовы Нямецкая
Мовы ва ўжытку Нямецкая, Ніжненямецкая
Насельніцтва (2014)
17638098 (1-е месца)
Шчыльнасьць 524 чал./км²
Плошча 34 110,31 км² км²
Месцазнаходжаньне
Паўночны Райн-Вэстфалія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Інтэрнэт-дамэн .nrw
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паўночны Райн-Вэстфа́лія (па-нямецку: Nordrhein-Westfalen) — адна з 16 фэдэральных земляў Нямеччыны, разьмешчаная на захадзе краіны. Гэта чацьвёртая паводле плошчы (34 088 31 км²) і найбуйнейшая паводле колькасьці жыхароў (17 638 098, паводле стану на 31 сьнежня 2014[1]) зямля Нямеччыны. Мяжуе на поўначы й паўночным усходзе зь Ніжняй Саксоніяй, на паўднёвым усходзе — з Гэсэнам, на поўдні — з Райнлянд-Пфальцам, на захадзе — з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Сталіца — Дусэльдорф. У Паўночным Райне-Вэстфаліі знаходзіцца 29 з 80 буйных (то бок з насельніцтвам звыш за 100 000 чалавек), у тым ліку 9 з 20 найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны, гэта наступныя гарады (у дужках колькасьць насельніцтва паводле стану на 2014 год): Кёльн (1 046 680 жыхароў; чацьвёртае месца ў Нямеччыне пасьля Бэрліну, Гамбургу й Мюнхэну), Дусэльдорф (604 527), Дортмунд (580 511), Эсэн (573 784), Дуйсбург (485 465), Бохум (361 876), Вупэрталь (345 425), Білефэльд (329 782) і Бон (313 958).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зямля Паўночны Райн-Вэстфалія была ўтворана з былых правінцыяў Вэстфалія й паўночнай часткі Райнскай правінцыі Прусіі 23 жніўня 1946 брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй, якая пасьля Другой сусьветнай вайны займала гэтыя тэрыторыі. У 1947 годзе да яе была далучана былая зямля Ліпэ. У Паўночным Райне-Вэстфаліі традыцыйна папулярнай была СДПН, якая мела большасьць у ляндтагу ад 1966 да 2005 году.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адміністрацыйным пляне Паўночны Райн-Вэстфалія падзяляецца на 5 акругаў: Арнсбэрг, Дэтмальд, Дусэльдорф, Кёльн і Мюнстэр, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны і самастойныя гарады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Паўночны Райн — Вэстфаліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў