Бронза

Бро́нза (назва ад Брундызі — мястэчка, зь якога ў Рым прывозілі медзь) — стопак медзі з цынай, алюмінам, крэмнам, бэрылем і іншымі элемэнтамі, за выняткам цынку і нікелю. Часам у бронзу дадаюць немэталы, як то фосфар, або мэталоіды, да прыкладу аршэнік або крэмн. Гэтыя дадаткі ствараюць шэрагаў стопкаў, некаторыя з каторых цяжэйшыя за чыстую медзь або маюць іншыя карысныя ўласьцівасьці, як то трываласьць, плястычнасьць або апрацоўвальнасьць.
Археалягічны пэрыяд, калі бронза была найцяжэйшым мэталам у шырокім ужываньні, вядомы як бронзавы век. Пачатак гэтача часу ў заходняй Эўразіі традыцыйна датуецца сярэдзінай IV тысячагодзьдзя да н. э., а ў Кітаі падыйшоў з пачаткам II тысячагодзьдзя да н. э.[1] У іншых рэгіёнах меў распаўсюд пазьней. За бронзавым векам рушыў жалезны век, які пачаўся блізу 1300 году да н. э. і ахапіў большую частку Эўразіі да 500 да н. э., але бронза працягвала выкарыстоўвацца значна шырэй, чым у сучаснасьці.
Паколькі гістарычныя мастацкія творы часта вырабляліся з бронзы і латуні (стопку зь медзі і цынку) з розным мэталічным складам, сучасныя музэйныя і навуковыя апісаньні старых артэфактаў усё часьцей выкарыстоўваюць агульны тэрмін «медны стопак» замест назваў канкрэтных стопкаў. Гэта робіцца дзеля таго, каб пазьбегнуць памылак у базах зьвестак, якія могуць узьнікнуць праз рознагалосьсі або памылкі ў назвах гістарычных медных стопкаў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Thorp, Robert L. China in the Early Bronze Age: Shang Civilization. — University of Pennsylvania Press.
- ↑ British Museum, "Scope Note" for "copper alloy". British Museum. Архіўная копія ад 18.08.2014 г.