Перайсьці да зьместу

Рабат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рабат
Населены пункт
Краіна
Рэгіён Рабат-Сале-Зэмур-Заер
Дата заснаваньня 1146
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Фатыга Эль-Мудні[d]
Геаграфія
Плошча
  • 118 ± 1 км²
Вышыня НУМ 87 м[2]
Каардынаты 34°01′16″ пн. ш. 6°50′29″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • ▼515 619 чал. (верасень 2024)[3]
Афіцыйная мова арабская мова і Standard Moroccan Tamazight[d]
Этнахаронімы Rabati[4], Rabataise[5], Rabatčan і Rabatčanka
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 537
Паштовы індэкс 10000–10220
Рабат на мапе Марока
Рабат
Рабат
Рабат

Раба́т (па-арабску: الرباط‎) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Марока. Разьмяшчаецца на захадзе краіны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Бу-Рэгрэг. Насельніцтва аглямэрацыі налічвае больш за 1,8 млн чалавек. Горад ёсьць буйным прамысловым цэнтрам, разьвіцьцё атрымалі хімічная, мэталюргічная, харчовая ды лёгкая прамысловасьці. Места грае значную ролю ў палітычным і культурным жыцьці краіны, а таксама ёсьць важным турыстычным цэнтрам Марока. У горадзе маецца міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт.

Горад быў заснаваны ў 1150 годзе султанам Абд аль-Мунінам з дынастыі Альмагадаў недалёка ад старажытнага рымскага ўмацаваньня Саля-Калёнія. Тут былі ўзьведзеныя цытадэля і мячэт[6][7][8]. Абд аль-Мумін таксама загадаў пракопваць канал, каб трохі абвадніць места, што дазволіла ў будучыні засяліць і ўрбанізаваць асяродзьдзе[6]. Гэта быў фарпост для падрыхтоўкі арабскага нападу на Пірэнэйскі паўвостраў.

Цытадэль Удая.

Халіф Абу Юсуф Якуб аль-Мансур распачаў амбітны праект па будаўніцтве новай умацаванай імпэрскай сталіцы, якая называлася аль-Магдыя або Рыбат-аль-Фаг, на месцы сучаснага старога гораду Рабату, з новымі мурамі, што цягнуліся на вялікую адлегласьць[6][23]. Гэты праект таксама ўлучаў будаўніцтва вялізнага мячэту і новых вялікіх брамаў, цяпер вядомыя як Баб-Удэя або Баб-аль-Кбір. Па сьмерці аль-Мансура ў 1199 годзе мячэт і сталіца не былі скончаныя, а ягоным наступнікам не хапіла ані рэсурсаў, ані волі, каб іх дабудаваць[6]. Новы горад гэтак і ня быў цалкам заселены, і гэтае месца было практычна закінутае[7][9]. За часам панаваньня дынастыі Марынідаў горад Сале на другім беразе ракі стаў больш важным, чым паселішчы на паўднёвым беразе[7][9][10]. У 1515 годзе Леў Афрыканскі паведаміў, што Рабат настолькі заняпаў, што там засталося толькі 100 жылых дамоў[9]. У пачатку XVII стагодзьдзя горад прыняў мусульманаў, якія былі выгнаныя з Гішпаніі на загад ейнага караля Філіпа III. Блізу 2 тысяч такіх уцекачоў, родам зь мястэчка ля Бадахасу, пасяліліся вакол Сале[7]. У 1627 годзе Рабат і суседні Сале аб’ядналіся[11]. Назва Рабат яшчэ тады не выкарыстоўвалася, а горад на паўднёвым беразе быў вядомы як Новы Сале, а горад на паўночным беразе быў вядомы як Стары Сале. На пачатку часу панаваньня Алявідаў султаны выказалі пэўную цікавасьць да гораду на паўднёвым беразе, дзе пачалі будаўнічыя і рамонтныя работы ў цытадэлі[9]. Пазьней быў пабудаваны каралеўскі палац, што пачало надаваць гораду характар каралеўскага места, якую кіроўная дынастыя выкарыстоўвала па-за межамі сваіх асноўных уладаньняў[9]. Каля сотні гадоў Рабат быў цэнтрам пірацтва ў заходняй частцы Міжземнага мора.

Будынак Банку аль-Магрыб, пабудаваны ў цэнтры места за францускім часам.

Францускае ўварваньне ў Марока пачалося з усходу з акупацыі гораду Ужды генэралам Юбэрам Льютэ ў сакавіку 1907 году і з захаду з бамбаваньняў Касаблянкі ў жніўні 1907 году[12]. Дагавор у Фэсе ўсталяваў пратэктарат у сакавіку 1912 году. Выступаючы ў якасьці францускага адміністратара Марока, Льютэ пастанавіў перанесьці сталіцу краіны з Фэсу ў Рабат пасьля масавых забурэньняў 1912 году, выкліканых Фэскім трактатам[13]. Льютэ меў асабістую сымпатыю да Рабату, бо сьцьвярджаў, што ягонае прыбярэжнае разьмяшчэньне было больш прыдатным, а блізкасьць да Касаблянкі, якая, на ягоную думку, будзе галоўным эканамічным цэнтрам, будзе перавагай[14]. Каляніяльны час спрыяў значным эканамічным зрухам, а таксама да паскоранай урбанізацыі. Да гэтага пэрыяду галоўнымі гарадамі Марока заўсёды былі Фэс і Маракеш, у той час як прыбярэжныя гарады былі адносна невялікімі. У 1921 годзе 59% насельніцтва фурмавалі мараканскія мусульмане, 10% прыпадала на мараканскіх габрэяў, у той час як 21,4% былі грамадзянамі Францыі, а яшчэ 10% былі замежнікамі іншага паходжаньня. Аднак суседні Сале заставаўся больш арабскім[15].

Па здабыцьці незалежнасьці Марока ў 1953 годзе Рабат стаў ягонай сталіцай. Рост Рабата працягваўся безь перапынкаў. Самай важнай дэмаграфічнай зьменай па атрыманьні незалежнасьці стаў адток замежных грамадзянаў і іхняй замена мараканцамі, якія паступова занялі працоўныя месцы і пасады, што раней былі за замежнікамі. Па Другой сусьветнай вайне ЗША займелі вайсковую прысутнасьць у Рабаце на былой францускай авіябазе. У 1960-я гады амэрыканцы пакінулі аб’ект, які пасьля гэтага занялі мараканскія вайскова-паветранныя сілы. Пяты саміт Лігі арабскіх дзяржаваў ладзіўся ў месьце ў 1969 годзе, каб абмеркаваць падпал мячэту Аль-Акса аўстралійскім грамадзянінам Дэнісам Майклам Роганам[16][17]. У тым жа годзе на саміце ў Рабаце была зафундаваная Арганізацыя ісламскай супрацы, якая паставіла за мэту абарону інтарэсаў мусульманскага сьвету[18][19]. У 1970-х гадах у Рабаце зьбіраліся прадстаўнікі Лігі арабскіх дзяржаваў яшчэ адзін раз.

Раён Рыяд.

У Рабаце налічваецца шмат раёнаў і жылых кварталаў. У сэрцы места можна знайсьці тры раёны, вядомыя як Мэдына (стары горад), Удаяс і Гасан, разьмешчаныя на стыку ракі Бу-Рэгрэг і Атлантычнага акіяна[20][21]. Раёны Дыюр-Джамаа, Акары, Якуб-Эль-Мансур і Гай-эль-Фат жывуць перадусім прадстаўнікі рабочай клясы, але апошні раён з памянёных з часам ператвараецца ў раён сярэдняй клясы. На ўсходзе ўздоўж ракі месьцяцца раёны Юсуфія, Гай-Нагда, Рамані і Авіяцыя. У апошнім зь іх маюць дамы прадстаўнікі сярэдняй клясы і вышэйшай сярэдняй клясы. На ўскрайку раёну Суісі месьціцца шэраг менш шчыльна забудаваных раёнаў, якія перадусім складаюцца зь вялікіх прыватных дамоў і раёнаў, якія здаюцца аддаленымі ад гораду.

Леў і львіца з Рабацкага заапарку.

Музэй Удаяс, які раней таксама быў вядомы як Нацыянальны музэй ювэлірных вырабаў, разьмешчаны ў павільёне-рэзыдэнцыі, пабудаваным султанам Муляем Ісмаілам унутры палац Удаяс. Ён быў упершыню адкрыты ў 1915 годзе, што робіць яго адным з найстарэйшых дзяржаўных музэяў краіны. Ягоныя калекцыі, якія часам атрымліваюць прыватныя ахвяраваньні, прадстаўляюць разнастайныя прадметы культуры з усяго Марока, пераважна часу ад XVIII па XX стагодзьдзі[22][23]. У 2006 годзе ён стаў Нацыянальным музэем ювэлірных вырабаў з экспазыцыямі, прысьвечанымі гісторыі мараканскіх ювэлірных вырабаў[22].

Музэй гісторыі і цывілізацыяў распавядае гісторыю Марока праз калекцыю археалягічных артэфактаў пунічна-маўрытанскага, рымскага і ісламскага часоў. Музэй мае калекцыю старажытнарымскіх бронзавых і мармуровых статуяў з розных месцаў, а таксама ўтрымлівае манэты, кераміку і архітэктурныя фрагмэнты ісламскага часу[24][25]. Рабацкі заапарк, які афіцыйна менуецца як Заалягічны сад Рабату, быў адкрыты ў 1973 годзе, часткова дзеля разьмяшчэньня львоў, якія раней трымаліся ў Каралеўскім палацы[26]. Львы паходзяць ад цяпер вымерлых бэрбэрскіх львоў[27][28]. З таго часу заапарк пашырыўся, а таксама пашырыў сваю дзейнасьць на ахову прыроды[29].

Музэй Банка аль-Магрыбу быў адкрыты ў 2002 годзе і месьціцца ў будынку Банка аль-Магрыба ў цэнтры места. Ягоныя асноўныя экспанаты ўлучаюць калекцыю манэт і валюты ад старажытных часоў да сучаснасьці, а таксама галерэю ўсходазнаўчага мастацтва[30][31]. Музэй сучаснага мастацтва Мугамэда VI быў адкрыты ў 2014 годзе[32].

  1. ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
  2. ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-fq6c4s/Rabat/?zoom=19&center=33.97666%2C-6.82515&popup=33.97664%2C-6.82509
  3. ↑ https://www.citypopulation.de/en/morocco/cities/
  4. ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  5. ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  6. 1 2 3 4  Bennison, Amira K. The Almoravid and Almohad Empires. — Edinburgh University Press, 2016. — С. 309–10, 322–25.
  7. 1 2 3 4 Touri, Abdelaziz; Benaboud, Mhammad; Boujibar El-Khatib, Naïma; Lakhdar, Kamal; Mezzine, Mohamed Le Maroc andalou : à la découverte d’un art de vivre. — Ministère des Affaires Culturelles du Royaume du Maroc & Museum With No Frontiers, 2010. — ISBN 978-3902782311
  8. ↑ Lintz, Yannick; Déléry, Claire; Tuil Leonetti, Bulle Le Maroc médiéval: Un empire de l’Afrique à l'Espagne. — Paris: Louvre éditions, 2014. — С. 306–308. — ISBN 9782350314907
  9. 1 2 3 4 5  Mouline, Saïd The City in the Islamic World. — Brill, 2008. — С. 643–662. — ISBN 9789047442653
  10. ↑  Parker, Richard A practical guide to Islamic Monuments in Morocco. — Charlottesville, VA: The Baraka Press, 1981. — С. 75–85.
  11. ↑ Levant, Yves; Maziane, Leïla The Republic of Salé (1627–1641/1666); an alternative pirate organization model? // Management & Organizational History. — 02.01.2017. — Т. 12. — № 1. — С. 1—29. — DOI:10.1080/17449359.2017.1296773
  12. ↑ Miller, Susan Gilson., A history of modern Morocco. — New York: Cambridge University Press. — ISBN 9781139624695
  13. ↑ Fez Riots (1912). — DOI:10.1163/1878-9781_ejiw_sim_0007730
  14. ↑ Abu-Lughod 1980. С. 138—139.
  15. ↑ Abu-Lughod 1980. С. 154.
  16. ↑ Akhtar, Shameem The Rabat Summit Conference // Pakistan Horizon. — 1969. — Т. 22. — № 4. — С. 336—340.
  17. ↑ Arab League Summit Conferences, 1964–2000. The Washington Institute.
  18. ↑ Organization of Islamic Cooperation. mofa.gov.bh.
  19. ↑  Johansson-Nogués, Elisabeth The Organization of Islamic Cooperation and the Arab League. — Brill Nijhoff. — ISBN 978-90-04-38444-6
  20. ↑ videos, All the Rabat - Culture, heritage and festivals. Moroccan National Tourist Office.
  21. ↑ Medina of Rabat. Morocco.com.
  22. 1 2 MUSÉE DES OUDAYAS – FNM
  23. ↑ Udayas Museum (National Museum of Jewellery). MWNF - Museum With No Frontiers.
  24. ↑ Rabat Archaeological Museum. Discover Islamic Art - Virtual Museum.
  25. ↑ Welcome to the Moroccan History and Civilizations Museum. Morocco World News (14.04.2017).
  26. ↑ Un nouveau parc zoologique à Rabat. Le Matin (09.2007).
  27. ↑ Burger, J.; Hemmer, H. Urgent call for further breeding of the relic zoo population of the critically endangered Barbary lion (Panthera leo leo Linnaeus 1758) // European Journal of Wildlife Research. — 2006. — Т. 52. — С. 54—58. — DOI:10.1007/s10344-005-0009-z
  28. ↑ Black, S.; Yamaguchi, N.; Harland, A.; Groombridge, J. Maintaining the genetic health of putative Barbary lions in captivity: an analysis of Moroccan Royal Lions // European Journal of Wildlife Research. — 2010. — Т. 56. — С. 21—31. — DOI:10.1007/s10344-009-0280-5
  29. ↑ Jardin Zoologique de Rabat: immersion dans le monde animal… — La Vie éco. La Vie Éco (15.11.2017).
  30. ↑ Sharing the history of an institution and the heritage of a country. Bank al-Maghrib.
  31. ↑ Bank Al Maghrib Museum. Conseil Régional du Tourisme - Rabat-Salé-Kenitra.
  32. ↑ MUSÉE MOHAMMED VI D'ART MODERNE ET CONTEMPORAIN, RABAT – FNM

Abu-Lughod, Janet L. Rabat: Urban Apartheid in Morocco. — Princeton University Press, 1980. — С. 35, 37–38 (note 2). — ISBN 978-1-4008-5303-8

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]